Грамадства33

У мінскім рэстаране з безлімітам вісяць аб'явы аб штрафах за недаедзеную ежу. Уладальнік кажа, што так выхоўвае кліентаў

Новыя правілы ў рэстаране з безлімітнай ежай здзівілі наведвальнікаў, бо гучаць яны не зусім законна.

Рэстаран з безлімітнай азіяцкай ежай UMI адкрыўся ў ГЦ «Чэрвеньскі» ў маі і адразу трапіў у навіны. У дзень адкрыцця каля ўстановы выстраілася вялізная чарга, натоўп размёў усю ежу за некалькі гадзін. Некаторыя нават прыходзілі з кантэйнерамі для ссабоек.

З наплывам кліентаў рэстаран справіўся, але цяпер, відаць, з'явілася іншая праблема. У сеціве актыўна абмяркоўваюць новае і не зусім звычайнае правіла, якое ўвялі ва ўстанове. Там развесілі аб'яву аб штрафах за недаедзеную ежу, пiша «Анлайнер».

«У нашым рэстаране падтрымліваецца прынцып: «Бяры столькі, колькі з'ясі». Пры пакіданні ежы больш за 300 грамаў спаганяецца плата за 1 порцыю комплекснага меню (з разліку кожныя 300 г): абед (12:00—15:30) — 35 руб / 300 г, вячэра (17:30—22:00) — 49 руб / 300 г. Прыклад: калі рэшта 600 г — аплачваецца 2 порцыі па цяперашнім тарыфе», — гаворыцца ў аб'яве.

Папера выклікала ў наведвальнікаў нямала пытанняў. Напрыклад, як ежу ўзважваюць, ці сапраўды будуць браць грошы за недаедзенае і што рабіць, калі ежа проста не спадабалася? Узніклі пытанні і пра законнасць такіх новаўвядзенняў — бо госць ужо аплаціў уваход і можа выбіраць ежу на свой густ.

Аказалася, у рэальнасці ніякіх штрафаў няма. Уладальнік рэстарана Арцём Стрыгін растлумачыў, што гэтая аб'ява — перш за ўсё выхаваўчы момант.

«Мы нікога не штрафуем — ні з аднаго чалавека не ўзялі ні капейкі. Гэтую аб'яву павесілі хутчэй як выхаваўчую меру. Каб госці не бралі больш, чым маглі з'есці.

З пункту гледжання закона спаганяць плату за недаедзеную ежу неправамерна, і мы гэта добра разумеем. Пасля таго як мы павесілі гэтую аб'яву, наведвальнікі сталі больш свядома падыходзіць да выбару і памеру ежы. Колькасць харчовых адкідаў значна знізілася — з 30 мяхоў смецця ў дзень да прыкладна 10», — пахваліўся вынікамі акцыі рэстаратар.

Уладальнік установы паабяцаў, што ў хуткім часе з'явіцца сістэма матывацыі. Напрыклад, калі за сталом у гасцей застанецца менш за 300 грамаў ежы на чалавека, то яны атрымаюць зніжку 10 рублёў.

Каментары3

  • Филолог
    06.08.2025
    А почему в объявлении не указано кто именно оплачивает еду ?
  • нах такі рэстаран
    06.08.2025
    можна проста выдаваць адну талерку. пакуль не даясі, не можаш браць іншае
  • Ёсік
    06.08.2025
    Так і трэба. Памятаю ў Турцыі сям'я з расеі адпачывала - яна, дачка і цешча, што сьвіньні - вялікія, таўстыя, а ён высокі дрышч. Дык з талеркамі ляцела, усіх расьпіхвала, клала шмат, і шмат пакідала, не магла ўсё ўпіхнуць у сябе. Афіцыянты ды землякі ейныя казалі, навошта так робіш, адказ - за ўсё аплочана, як хачу, так і ямо.

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць8

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць