Грамадства44

Беларусь і Іран будуць абменьвацца журналістамі

Мінінфарм Беларусі падпісаў Мемарандум па супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры і ісламскай арыентацыі Ісламскай Рэспублікі Іран. Супрацоўнічаць краіны будуць у сферы інфармацыі і друку.

Масуд Пезешкіян і Марат Маркаў. Фота: Мінінфарм

Дзяліцца Беларусь і Іран плануюць не толькі журналістамі, але і артыкуламі, навінамі. Плануецца, што разам краіны будуць удзельнічаць у міжнародных канферэнцыях, кніжных кірмашах і выставах. 

Дакумент па супрацоўніцтве падпісалі падчас візіту прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна ў Мінск.

Мемарандум аб узаемаразуменні падпісалі таксама Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі і арганізацыя радыё і тэлебачання Ірана, а таксама дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА і інфармацыйнага агенцтва Ірана.

Каментары4

  • і
    20.08.2025
    колькі ў Іране журналістаў-палітзняволеных? больш, чым ў Беларусі?
  • Ёсік
    20.08.2025
    Давай ужо асобны іранскі канал Так жыць нельга. Розны менталітэт у народаў, а яны нам будуць аб адзеньні для жанчын да пятак, хусткі, каб галава была пакрытая, аб вартавых ісламскай рэвалюцыі, аб не ўраджаі фінікаў і фісташкі. Боўдзілы, абы што ляпаюць, толькі б фанаты дырэктара саўгаса не страцілі цікавосьці да яго прароцкага плявузганьня.
  • Пытаннечка
    20.08.2025
    Азаронка адправяць в Кум?

Цяпер чытаюць

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Усе навіны →
Усе навіны

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 7

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

На таргах прадалі закінуты санаторый пад Ракавам

Ад заўтра ў Мінску пачнуць уключаць ацяпленне4

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?23

У Нясвіжскім замку прадаюць сувенір за $2,8 тысячы1

Чыноўнікі налічылі, што за мяжой жыве больш за 3,5 мільёна беларусаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць