Грамадства55

Ініцыятыву Сяргея Бульбы «Робім разам» выселілі з варшаўскага памяшкання за доўг у амаль 23 тысячы даляраў

«Робім разам» вызваліла памяшканне яшчэ 29 жніўня, цяпер варшаўскія ўлады плануюць праз суд спагнаць запазычанасць па арэндзе, піша «Белсат».

Сяргей Бульба

Як піша «Белсат» са спасылкай на мясцовыя ўлады, дамова на памяшкання ў ініцыятывы была да 12 кастрычніка 2024 года. Гэтая дамова не была працягнутая праз высокую запазычанасць.

«Аднак арганізацыя займала памяшканне без законнага права з 13 кастрычніка 2024 года да 29 жніўня 2025 года. 29 жніўня арганізацыю выселілі з памяшкання», — сцвярджаюць чыноўнікі.

Па іх словах, на 30 верасня 2025 года запазычанасць па арэндзе памяшкання склала 85 221,32 злотыя (каля 23 тысяч даляраў). Яе плануюць спагнаць у судовым парадку. 

Сам Бульба кажа, што дамову арэнды ўлады не працягнулі не праз запазычанасць, а праз ананімныя скаргі:

«На той момант запазычанасць была каля 40 тысяч злотых, якую мы закрылі. Мы тады зрабілі збор на польскіх пляцоўках, мы сабралі, мы ўсё гэта закрылі. Дый 40 тысяч — не тыя грошы, за якія выганяюць. Гэта ж не мільённая запазычанасць. Так што мы ўпэўненыя, што гэта ўсё-такі мэтанакіраваная работа. Дванаццаць скаргаў, на пэўным этапе пайшлі дэпутацкія запыты».

Бульба сцвярджае, што былы кіраўнік юрыдычнай асобы, якая працавала ў цэнтры Варшавы, Алесь Лапко «ўмудрыўся вывесці 110 тысячаў». Бульба плануе спагнаць гэтыя грошы, каб вярнуць даўгі за памяшканне.

Зараз памяшканне пустуе.

Каментары5

  • Добраахвотнік
    21.10.2025
    За то учит как нужно добровольцам воевать в Украине и всё знает наперед про то,что будет в Беларуси.Только вот положительный процент его прогнозов стремиться к нулю
  • Таксычны АНАЛІТЫК
    21.10.2025
    Дадада, яшчэ як у яго атрымалася: знішчаны Хаб, ,,Паспалітае рушанне,, і ўвогуле адносіны да беларусаў!

    [Зрэдагавана]
  • Жора
    21.10.2025
    - Вы рэжым звяргаеце?
    - Не, мы толькі грошы дзелім.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць