Грамадства1818

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць». Лукашэнка патлумачыў, чаму не будзе даваць льгот моладзі і сям'ям з адным ці двума дзецьмі

Аляксандр Лукашэнка абрынуўся на чыноўнікаў, што тыя прапануюць льготы моладзі, каб утрымаць людзей у краіне. Лукашэнка, які кіруе краінай больш за 30 гадоў, даводзіць, што грошай у Беларусі няма. 

На нарадзе з Аляксандрам Лукашэнкам сёння разглядалі праект указа аб мерах падтрымкі моладзі, які накіраваны на фарміраванне ўмоў для прыцягнення і захавання маладых кадраў на прадпрыемствах, перадае Белта. 

Лукашэнка адзначыў, што сродкі дзяржаве патрэбны і на іншыя напрамкі, уключаючы развіццё вытворчай сферы і эканомікі.

«Не буду тут выкладаць усю гэту інфармацыю, скажу толькі зноў непапулярнае, тое, што вы павінны былі сказаць людзям. Мы сёння дапамагаем усім. Усім дапамагаем. Ёсць грошы, няма грошай — усім дапамагаем. <…> Я не да таго, каб не дапамагаць моладзі, але давайце мы нарэшце вызначымся, перастанем заяўляць, што моладзь — наша будучыня, і ёй трэба дапамагчы. Давайце канкрэтна скажам, у чым мы павінны дапамагчы моладзі, і паставім на гэтым кропку», — сказаў ён.

Лукашэнка мяркуе, што моладзь і сама ў стане зарабіць.

«Так я гляджу, пачынаючы ад зарплаты і атрымання жылля, бясплатныя паездкі, раз'езды, аўтамабілі, бензін, газ.

Давайце за кошт дзяржавы дапаможам моладзі. Вы што, з глузду з'ехалі? Дзе мы гэта ўсё возьмем? Малады чалавек, ён што, стары, не можа зарабіць? Мы павінны стварыць умовы, каб моладзь зарабіла. У нашы часы такіх умоў не было», — сказаў Лукашэнка і прывёў прыклад, што ў савецкія часы нельга моладзі было працаваць на двух працах. А цяпер можна.

«Зараз, калі ласка, зарабляй грошы і вырашай свае сямейныя праблемы. Ну, вядома, калі шматдзетная сям'я, як я казаў, трэцяе дзіця — гэта маё. Трэба дапамагаць.

У нас кажуць, ужо лісты мне дасылаюць: давайце дапаможам, як шматдзетным, і за першае дзіця, і за другое. Вы што, з глузду паз’язджалі? Паслухайце, мы не Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, дзе аглоблю сунуў у зямлю, нафта пайшла, або Катар, дзе сунуў палку ў пясок — газ.

Нам усё трэба зарабіць рукамі», — сказаў ён.

Лукашэнка прызнаў, што ў краіне праблемы з людзьмі працаздольнага ўзросту.

«У нас жа больш за трэцюю частку пенсіянеры, палова астатніх — дзеці. І нейкая частка ў нас, колькі там, 4 млн ці колькі працуе? Хутка гэтыя 4 млн працуючых на карачкі стануць… Мы ім не зможам заробак нармальны плаціць. Хто будзе працаваць? Адкуль возьмем грошы? Давайце вяртацца да рэалій сённяшняга дня і разумець, чаго гэта каштуе», — сказаў Лукашэнка, які больш за 30 гадоў кіруе краінай. 

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Каментары18

  • Всё! Приплыли!
    23.10.2025
    Деньги остались только для охраны концлагеря, остальные - в барак и на каменоломни.
  • Эмігрант з 2020 года
    23.10.2025
    Выдатная навіна. Чакаў яе пяць гадоў. Няма што жэрці – уключаецца мозг. Толькі так, а не "свабода" і "правы чалавека" на якія хатаскрайнікам заўжды было пофіг, ажно да таго моманту як не скончвалася чарка і шкварка.
  • Главное,
    23.10.2025
    что бы не узнал, что людей "можно" на органы продавать.
    (поставил точку, т.к. не уверен, что это шутка)

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі78

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі замерзнеце — заходзьце да нас пагрэцца». Бібліятэкарка з Магілёва расказала, як змагла знайсці сябе ў прафесіі ў Польшчы5

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі78

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць