Свет44

Жонку Макрона запісалі пад мужчынскім імем у базе падатковай службы

«Яна заходзіць і бачыць, што там напісана не «Брыжыт Макрон», а «Жан-Мішэль, вядомы як Брыжыт Макрон».

Брыжыт Макрон. Фота: Stephanie Lecocq/Pool via AP

Яшчэ ў верасні 2024 года ў Елісейскім палацы выявілі, што ў базе падатковай службы першую лэдзі Францыі Брыжыт Макрон назвалі мужчынскім імем — на фоне распаўсюджанай тэорыі змовы аб яе нібыта трансгендарнасці.

Пра гэта стала вядома з дакументальнага фільма BFMTV, піша «Еўрапейская праўда».

У апублікаваным урыўку гаворыцца, што Брыжыт Макрон больш за год таму пры ўваходзе ў асабісты кабінет на сайце падатковай службы заўважыла, што замест яе імя там было пазначана імя яе брата.

«Яна заходзіць і бачыць, што там напісана не «Брыжыт Макрон», а «Жан-Мішэль, вядомы як Брыжыт Макрон», — расказаў у фільме кіраўнік апарата першай лэдзі Францыі Трыстан Брамэ.

Паводле яго слоў, Елісейскі палац сур'ёзна паставіўся да сітуацыі, а сама Брыжыт Макрон падала скаргу, паколькі імя на сайце падатковай службы, хутчэй за ўсё, змянілі яе ўнутраныя супрацоўнікі. У выніку вызначылі асобы двух падазраваных.

У фільме адзначаецца, што агулам у справе аб «лічбавым пераследзе» Брыжыт Макрон фігуруюць дзесяць падазраваных. Іх дапытаюць на наступным тыдні ў крымінальным судзе Парыжа.

Тэзіс пра тое, што першая лэдзі Францыі нібыта з'яўляецца трансперсонай, ужо не першы год распаўсюджваюць адэпты тэорый змовы.

У ліпені муж і жонка Макроны падалі іск супраць амерыканскай ультраправай блогеркі Кэндзіс Оўэнс, якая сцвярджае, што Брыжыт насамрэч з'яўляецца мужчынам. У судзе яны збіраліся прывесці навуковыя доказы, што першая лэдзі Францыі з'яўляецца жанчынай.

Каментары4

  • Filipp
    26.10.2025
    "Жонку Макрона запісалі пад мужчынскім імем у базе падатковай службы"©
    Назва артыкула не адпавядае зместу. Калі па фактах, то назва мае быць " "Жонка Маркона запісана ў базе падатковай службы пад імём яе брата".
  • Ладзiк
    27.10.2025
    Здавался б, што прасьцей - пакажыце у́рэшце гэтага зьнiклага брата. Але ж, вiдаць, няма нiякага "брата".
  • М
    27.10.2025
    У судзе яны збіраліся прывесці навуковыя доказы, што першая лэдзі Францыі з'яўляецца жанчынай.
    ======
    Дык хай зьвінавачаныя даказваюць, што яна мужчына. Раз такое сьцьвярджаюць.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны34

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі7

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць