Свет11

У хостэле на 50 чалавек забраніравалі 440 месцаў. У Польшчы судзяць візавых пасярэднікаў, якіх каардынаваў беларус

У Акруговым судзе Лодзі працягваецца працэс па справе візавых пасярэднікаў, якія арганізавалі незаконны ўезд у Польшчу больш чым 3 тысяч замежнікаў.

Фота: Most

На гэты раз з паказанняў стала вядома, як для іх рэзервавалася фіктыўнае жыллё. Каардынаваў групу гродзенец Алег М., піша Most.

Пракуратура выставіла абвінавачанні ў садзейнічанні незаконнаму перасячэнню польскай мяжы 98 грамадзянам Польшчы, Беларусі, Украіны і Казахстана. Большасць з іх яшчэ да пачатку судовага працэсу пагадзілася добраахвотна адбываць пакаранне. У Польшчы гэта магчыма ў выпадках, калі віна і абставіны здзяйснення злачынства не выклікаюць сумненняў. Часта такая згода прыводзіць да больш мяккага пакарання. На лаве падсудных у асноўным працэсе апынуліся 11 чалавек.

На пасяджэнні 26 жніўня даў паказанні Вілюс Б. з Літвы, які кіруе ў Варшаве трыма хостэламі. Імі карысталіся замежнікі, якія прыехалі ў Польшчу на заробкі. Плата складала ад 800 да 950 злотых у месяц (185—220 еўра). Літовец не прызнаў сябе вінаватым і запэўніў, што вёў дзейнасць у адпаведнасці з законам.

З яго паказанняў вынікае, што яго падставіў дзелавы партнёр — Сяргей з Украіны, якому ён перадаў пячатку фірмы. Той ставіў пячаткі на пацверджаннях браніравання месцаў у хостэлах — гэты дакумент быў неабходны кампаніям, якія наймалі замежнікаў. У выніку атрымалася так, што ў хостэлах літоўца было каля 50 свабодных месцаў, а ўкраінец выдаў 440 пацверджанняў браніравання. Праўда, ніхто па іх так і не прыехаў.

Чатыры віды віз

Расследаванне пачалося з паведамлення консула Польшчы ў Гродне. Ён звярнуў увагу на ілжывыя дэкларацыі аб працаўладкаванні, якія выкарыстоўваліся для атрымання працоўных віз.

У ходзе следства высветлілася, што група дапамагала атрымаць чатыры віды віз. Працоўныя былі толькі адным з іх — каб іх аформіць, «легалізатары» дасылалі дакументы аб даручэнні працы, выдадзеныя ад імя неіснуючых кампаній.

Другі від — гасцявыя візы. Паводле правілаў, запрашальны бок павінен ведаць запрошанага замежніка, абавязаны забяспечыць яго жыллём і мець сродкі, каб гарантаваць госцю годныя ўмовы пражывання. Але людзі, якія нібыта самі запрашалі замежнікаў, іх не ведалі і не маглі б утрымліваць.

Трэцяй формай легалізацыі ўезду замежнікаў у Польшчу былі культурныя або адукацыйныя візы. Пад гэта на паперы ствараліся школы, якія насамрэч не аказвалі адукацыйных паслуг, і музеі.

Польская віза, аформленая з дапамогай пасярэднікаў, каштавала каля 1 тыс. злотых. Аплата адбывалася ў доларах. Арганізатары схемы атрымлівалі з адной візы каля 700 злотых прыбытку (160 еўра).

Каментары1

  • Карта поляка
    27.08.2026
    А "помогаторы" из-за которых беларусы не могли получить визы всё ещё на свободе?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць