Грамадства88

Прапаганда кажа, што перахапіла чат-бот «Кіберпартызанаў» — даведаліся, што было насамрэч

У «Кіберпартызанаў» запрацаваў новы бот па дэаноне сілавікоў. Стары цяпер недаступны.

Адзін з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў напісаў, быццам «Кіберпартызаны» страцілі кантроль над сваім чат-ботам: маўляў, усе даныя з яго цяпер у руках сілавікоў. Гаворка ідзе пра чат-бот, з дапамогай якога можна было дэаноніць сілавікоў — ён не працаваў з канца кастрычніка.

Прэс-сакратарка «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец у каментары «Нашай Ніве» абвергла гэта.

Стары бот сапраўды не працуе, але, кажа Шаметавец, яго заблакаваў тэлеграм, і гэта не ў першы раз. Верагодна, на бот скардзяцца праз наяўнасць у ім персанальных даных, таму сэрвіс яго і блакуе. 

Цяпер «Кіберпартызаны» запусцілі новы бот па дэаноне сілавікоў — @voka_zmagara_bot.

У базу дадалі звесткі пра сакрэтных супрацоўнікаў, актуальныя на канец 2024 года. А таксама пра даносчыкаў у міліцыю па палітычных пратэстах у Беларусі (даныя да сярэдзіны 2021-га).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • ку ку а не киберы
    28.11.2025
    какие из вас киберы если сидите и других зовете в фсбэшную телегу? в рф у официальных структур max и телега в почете. уже только по этому можно делать выводы
  • Выкладайце ўвесь спіс
    28.11.2025
    Навошта бот? Выкладайце для ўсіх на сайт. Праз впн людзі будуць захадзіць спакойна і глядзець звесткі пра ўсіх "сілавікоў" і сэксотаў.
  • Доку Умаров
    28.11.2025
    Выкладайце ўвесь спіс, бо праз впн можна толькі сабрать айпішнікі впс сэрвісаў. А праз мусарскі тэлеграм можна сабраць базу акаўнтаў, а там можа і дэанон зробіцца. Зручна!

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ6

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»21

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»81

У сталіцы Канады вырашылі перайменаваць вуліцу, названую ў гонар Трампа3

Для Пуціна ў Сочы пабудавалі новую рэзідэнцыю3

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ6

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць