Нерухомасць22

Ціхая «элітка». У непрыкметным доме ў Мінску прадаюць велізарную кватэру з дахам у прыватнай уласнасці

«Асабістая аглядная пляцоўка над Мінскам», — ахрысцілі яе прадаўцы.

Акуратная свечка па адрасе Платонава, 23 была ўзведзена ў 2014 годзе. За 12 гадоў існавання беласнежны фасад паспеў пацьмянець. Але напаўненне высоткі не змянілася: прасторныя кватэры з вялікімі вокнамі і арыгінальнымі планіровачнымі рашэннямі. А да 2026 года вызваліўся мясцовы пентхаус — кватэра, размешчаная на апошнім паверсе і з велізарнай тэрасай на даху, піша Onliner.by.

«Асабістая аглядная пляцоўка над Мінскам», — ахрысцілі яе прадаўцы.

Плошча кватэры — амаль 215 квадратных метраў. Яшчэ больш за 250 метраў займаюць лоджыі і тая самая тэраса. 

Кватэра — чыстае палатно, на якім ужо заўтра можна «маляваць» свой ідэальны інтэр'ер: беласнежныя сцены і столі, светлая падлога, гатовая (праўда, без агароджы) лесвіца ў свой асабісты «планетарый».

Санвузлы ўжо абліцаваныя нейтральнай пліткай пад мармур, таму ніякіх пыльных работ не прадбачыцца.

«Прастора геаметрычна падзеленая на дзве зоны — гасцявую і гаспадарчую. Гасцявая зона:прасторная гасцёўня плошчай 52,2 кв. м з панарамнымі вокнамі і выхадам на дах-тэрасу. Кухня-сталовая (38,8 кв. м) з чуланам, гасцявая спальня.

Гаспадарчая зона: спальня, дзіцячы пакой, рабочы кабінет, гардэробная, ванны пакой з душавой кабінай і ваннай, санвузел з пральняй, памяшканне пад бойлер.

Асаблівасці: выхад на дах непасрэдна з кватэры, дах плошчай 250кв.м у прыватнай уласнасці.

«Панарамны від на Мінск на 270°», — знаёміць з аб'ектам агенцтва, якое займаецца продажам пентхауса.

Пяціпакаёвую кватэру ацанілі ў нясціплыя 1 206 000 рублёў, або амаль $400 000 па курсе.

Каментары2

  • Elitarny syrok
    09.10.2026
    Прабачце, але дах выглядае як турэмнае гета. Калі гэтыя краты не дазваляецца прыбраць, то бавіць час там, гледзячы на панараму праз гэтыя іржавыя краты, можа вызваць дэпрэсію, асабліва за 400к...
  • Высотка
    09.10.2026
    Сціплае абаянне буржуазіі

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць