У лясах Гродзеншчыны пабачылі рэдкага для нашых мясцін звера. У аб'ектыў фотапасткі трапіў шакал.

Кадры былі зроблены каля адмысловай пасткі з прынадай, якую паляўнічыя пакідаюць, каб выманіць драпежніка і чакаць яго ў засадзе.
Галоўнае адрозненне шакала ад ваўка — гэта яго памеры: ён значна меншы, мае больш вострую морду і кароткі хвост. Харчуецца гэты драпежнік у асноўным дробнымі жывёламі, птушкамі і падлай.
Для беларускіх лясоў шакал пакуль застаецца рэдкім госцем. Ён адносіцца да гэтак званых ненармаваных відаў жывёл. Гэта азначае, што паляваць на яго можна без спецыяльнай ліцэнзіі, ніякіх лімітаў на адстрэл гэтага звера ў заканадаўстве не прадугледжана.
Шакал — паўднёвы від, які традыцыйна насяляе тэрыторыі Азіі, Блізкага Усходу, Балканскага паўвострава і Каўказа. Нашы лясы з суровымі зімамі і глыбокім снегам заўсёды былі для яго непрыдатнымі.
Аднак глабальнае змяненне клімату дазволіла драпежніку прасоўвацца на поўнач.
Каментары
[Зрэдагавана]