Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок
21‑гадовая Ліза з Гомеля, якая выступае пад псеўданімам LIZKISS, з дзяцінства марыць стаць спявачкай і артысткай. Аднак доўгі час ажыццяўленню гэтай мары перашкаджаў моцны страх перад зносінамі з людзьмі. Аднак тры гады таму дзяўчына вырашыла змагацца з сацыяфобіяй незвычайным спосабам — пачала спяваць на вуліцы, піша выданне «Моцныя навіны».

Спачатку Ліза выбірала найбольш спакойныя і малалюдныя месцы. Напрыклад, яна сядала на далёкай лаўцы ў парку, брала гітару і старалася не звяртаць увагі на мінакоў. Паступова страх пачаў адступаць.
Пазней гэты шлях прывёў дзяўчыну на кастынг музычнага конкурсу. Прайсці далей яна не змагла і атрымала ад журы адмовы. Для Лізы гэта стала моцным ударам, пасля якога ёй спатрэбіўся амаль год, каб зноў наважыцца адкрыта паказваць сваю творчасць.
Музыку яна, аднак, не пакінула. Ліза працягнула пісаць песні і выпускаць іх на музычных платформах. Цяпер яна вырашыла паспрабаваць яшчэ адзін спосаб пераадолець страх — выступаць у грамадскім транспарце.
Першы раз яна спявала ў тралейбусе і вельмі хвалявалася. Дзяўчына баялася, што пасажыры ніяк не адрэагуюць на яе выступленне або, наадварот, паставяцца негатыўна. Ліза хацела падарыць людзям добры настрой і нагадаць пра жывую музыку і артыстаў, якіх можна пачуць не толькі праз тэлефон ці інтэрнэт.
Аднак рэакцыя пасажыраў аказалася станоўчай. Людзі ўсміхаліся, апладзіравалі, здымалі выступленне на відэа і жадалі дзяўчыне поспехаў. З кожнай хвілінай Ліза адчувала сябе ўсё больш упэўнена.
Цяпер яна працягвае пісаць і выпускаць уласныя песні. А мара выступаць на сапраўднай сцэне па-ранейшаму застаецца з ёй.
Паспяховая топ-мадэль жыве ў беларускай вёсцы — з ганарараў ад Dior і Versace купіла бацькам карову
Вядомы расійскі рэпер ніяк не можа выступіць у Мінску — то з законамі не шчасціць, то са здароўем
Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»
«Абганяю інамарку, дзеўкі млеюць за вуглом». На «Дажынках» у Смалявічах на сцэне спяваў намеснік кіраўніка раёна
Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі
Каментары