Грамадства55

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка

46‑гадовую беларускую былую танцоўшчыцу Ганну Герасімчык знайшлі мёртвай 13 чэрвеня 2024 года ў яе кватэры ў горадзе Пацуола Мартэзана каля Мілана. А 22 чэрвеня 2026 года суд прысяжных Мілана прысудзіў да дзесяці гадоў зняволення 43‑гадовага польскага кіроўцу грузавіка Марэка Конрада Данеца, партнёра загінулай. Яго прызналі вінаватым у ненаўмысным забойстве, паведамляе Il Giorno.

Ганна Герасімчык і Конрад Марэк Данец

У апублікаваных цяпер матывах прысуду суд растлумачыў, чаму ў дзеяннях мужчыны не знайшлі агульных змякчальных абставін. Паводле суддзяў, Данец свядома вырашыў не спыняць «таксічныя» адносіны з партнёркай, перыядычна дапускаў гвалтоўныя сваркі і неаднаразова ставіў пад пагрозу яе здароўе.

Разам з тым суд улічыў ягоны стан раздражнення і расчаравання, які неаднаразова абмяркоўваўся падчас працэсу, а таксама спробы пазбягаць правакацый з боку жанчыны. Таму суд палічыў адпаведным прызначыць мінімальнае пакаранне, прадугледжанае законам.

Данеца арыштавалі ў снежні 2024 года па падазрэнні ў наўмысным забойстве. Пазней яго вызвалілі з-пад варты і змясцілі пад хатні арышт.

У гэтым доме жыла Ганна Герасімчык

Падчас судовага разгляду абаронцы мужчыны дамагліся правядзення судова-медыцынскай экспертызы. Эксперт прыйшоў да высновы, што смерць жанчыны наступіла праз міякардыт — запаленне сардэчнай мышцы, на якое яна хварэла.

Экспертыза выключыла наўмыснасць забойства, пасля чаго пракуратура змяніла кваліфікацыю абвінавачвання з наўмыснага забойства на ненаўмыснае. Суд таксама адзначыў, што Данец не ведаў пра захворванне партнёркі, таму яму не прызналі так званы ўскосны намер.

Аднак падчас апошняй сваркі мужчына, паводле судовага рашэння, неаднаразова моцна біў жанчыну, гвалтоўна хапаў і ўтрымліваў яе, магчыма, збіў з ног, а таксама закрываў ёй рот рукой. Такім чынам ён прымусіў Ганну абараняцца ад удараў, хоць ведаў пра яе асаблівую фізічную ўразлівасць, у тым ліку звязаную са злоўжываннем алкаголем.

Суддзі апісалі адносіны пары як таксічныя. Паводле іх, Данец усё больш раздражняўся, але пры гэтым працягваў сцвярджаць, што любіць Ганну. Яны часта сварыліся, а жанчына, як сцвярджаў абвінавачаны, паводзіла сябе правакацыйна. Нават падчас канфліктаў ён працягваў купляць ёй цыгарэты, віно і лекі.

Суд прыйшоў да высновы, што ў такіх адносінах паміж партнёрамі трэба было ўлічваць магчымасць надзвычай цяжкіх наступстваў, нават калі яны не былі жаданымі або маглі наступіць выпадкова. Менавіта так, паводле матэрыялаў справы, у выніку і адбылося.

Каментары5

  • барадзед
    22.09.2026
    калі ў Беларусі пачнуць судзіць за інфаркты ў алкаголікаў як у гэтым выпадку то палову беларусак прыдзецца пасадзіць
  • Сам грашыш?
    22.09.2026
    барадзед, Заўсёды. Знойдзецца. Мужчына. Які. Будзе. Абараняць. Гвалтаўніка.
  • .
    23.09.2026
    Сам грашыш?, заўсёды знойдзецца дурыла якое будзе бачыць абарону гвалту, калі той абароны не было

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць13

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць