Свет

У Румыніі затрымалі былога кандыдата ў прэзідэнты Кэліна Джарджэску

Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і тэрарызмам (DIICOT) затрымала былога кандыдата ў прэзідэнты Румыніі Кэліна Джарджэску. Пра гэта паведамляе Digi24.

Кэлін Джарджэску. Фота: AP Photo/Vadim Ghirda

Па інфармацыі крыніц выдання, палітыка затрымалі падчас паездкі ў аўтамабілі, пасля чаго даставілі ў ягоны дом у пасёлку каля Бухарэста. Там у прысутнасці Джарджэску павінен быў адбыцца ператрус.

У прэс-рэлізе DIICOT ад 21 верасня гаворыцца, што пракуроры праводзяць ператрусы ў межах справы аб стварэнні арганізаванай злачыннай групы і махлярстве, якое прывяло да цяжкіх наступстваў. 

Паводле матэрыялаў следства, у верасні 2021 года двое грамадзян Румыніі і італьянец стварылі арганізаваную групу для падману прадпрымальнікаў. DIICOT не называе імёны падазраваных, але паведамляе, што групу ўзначальваў 64‑гадовы грамадзянін Румыніі. Джарджэску таксама 64 гады.

Следства сцвярджае, што кіраўнік групы прадстаўляў двух саўдзельнікаў як паспяховых бізнэсменаў і кіраўнікоў замежных кампаній, якія нібыта мелі значныя сродкі для выдачы крэдытаў прадпрымальнікам, што хацелі пашырыць свой бізнэс у Румыніі. Для атрымання пазыкі неабходна было ўнесці грашовае забеспячэнне.

Згодна з матэрыяламі справы, зламыснікі пераканалі аднаго з прадпрымальнікаў перавесці ім 1,1 мільёна еўра. Узамен яны абяцалі арганізаваць атрыманне буйнога крэдыту ў замежным банку.

Раней супраць Джарджэску ўжо пачыналіся расследаванні па іншых абвінавачаннях, у тым ліку ў замаху на падрыў канстытуцыйнага ладу, распаўсюджванні хлуслівай інфармацыі і стварэнні антысеміцкай арганізацыі.

Кэлін Джарджэску, якога адносяць да правых папулістаў, удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі ў лістападзе 2024 года як незалежны кандыдат. У першым туры ён заняў першае месца, атрымаўшы 23% галасоў.

Аднак Канстытуцыйны суд Румыніі ануляваў вынікі выбараў і прызначыў новае галасаванне. Падставай сталі падазрэнні ў расійскім умяшанні ў выбарчы працэс. Румынскія спецслужбы апублікавалі дакументы, згодна з якімі каля 25 тысяч ботаў-акаўнтаў у тыктоку маглі весці агітацыю на карысць Джарджэску.

Сам палітык адмаўляў сваю сувязь з Расіяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць13

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея25

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць