Ініцыятыва «Кніжны воз» апублікавала зборнік казак «Карціна на асфальце» актора Аляксандра Ждановіча, якога многія ведаюць як Маляваныча з «Калыханкі», піша bellit.info.

«Карціна на асфальце» Аляксандра Ждановіча складаецца з шасці новых гісторый, якія агучыў сам аўтар. Гэта трэці па ліку зборнік казак, што выйшлі ў аўдыяфармаце на платформе «Кніжны воз». Раней з’явіліся «Бронзавы хлопчык» і «Надвор’е, якое пакрыўдзілася».
Адметнасць гэтых твораў у тым, што яны не выдаваліся на паперы і апублікаваныя ўпершыню менавіта ў аўдыяфармаце.
Слухаць казкі можна на сайце ініцыятывы
Каментары