Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента
І напісаць тлумачальную.

Беларуска-медык з'ехала з сям'ёй у вёску больш як за 200 кіламетраў ад дому і разлічвала правесці там увесь 21‑дзённы адпачынак. Але праз тыдзень ёй патэлефанавалі з працы: на жанчыну паскардзіўся пацыент, таму ад яе запатрабавалі на працягу двух дзён прыехаць і напісаць тлумачальную. Пра тое, ці законна гэта, распавялі ў прафсаюзе газеты «Гомельская праўда».
Скарга тычылася сітуацыі, якая адбылася яшчэ да адпачынку. Пацыент прасіў выдаць яму бальнічны, аднак медык адмовіла: на яе думку, медыцынскіх паказанняў для гэтага не было.
Калі жанчына ўжо знаходзілася ў адпачынку, ёй патэлефанавала супрацоўніца аддзела кадраў і запатрабавала вярнуцца. У выпадку адмовы медыка папярэдзілі аб магчымай дысцыплінарнай адказнасці і складанні акта аб тым, што яна не дала тлумачэнняў.
Аднак перарываць адпачынак дзеля паездкі на працу паводле закону жанчына не абавязана.
Галоўны прававы інспектар працы Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Сяргей Хурбатаў патлумачыў, што падчас адпачынку супрацоўнік вызвалены ад працоўных абавязкаў. Таму тлумачальную можна напісаць пасля вяртання — у першы працоўны дзень.
Пры гэтым сам адпачынак не абараняе ад дысцыплінарнага спагнання, калі парушэнне было здзейснена да яго пачатку. Дні адпачынку не ўключаюцца ў месячны тэрмін з дня выяўлення правіны, на працягу якога наймальнік можа прымяніць спагнанне.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары
[Зрэдагавана]