Кіраўніком сакратарыята Каардынацыйнай Рады IV склікання абралі Аляксея Кірыенку.

У галасаванні ўзялі ўдзел 63 дэлегаты, на пасаду балатаваліся тры кандыдаты. Аляксей Кірыенка атрымаў 43 галасы (68,3%), Яўген Караулаў — 16 (25,4%), Дзмітрый Максімчык — 4 (6,3%).
Кірыенку аднагалосна падтрымалі фракцыі «Еўрапейскі выбар», Рух «Воля», Аб’яднаная грамадзянская платформа і «Хопіць баяцца!». Большасць галасоў Кааліцыі Латушкі і Руху «За Свабоду» таксама адышла Кірыенку — 14 галасоў, Караулаў атрымаў 8, Максімчык — 1.
Фракцыя «Наступ» цалкам падтрымала Караулава — 7 галасоў, а тры прадстаўнікі Блока беларускіх палітвязняў «Беларусы дзеяння» прагаласавалі за Максімчыка.
Сакратаром Каардынацыйнай рады ранейшых трох скліканняў нязменна быў Іван Краўцоў. Гэтым разам ён не стаў прэтэндаваць на гэту пасаду, але затое прыняў мандат дэлегата КР.
Краўцоў расчараваны, што беларусы забылі Калеснікаву. «А яна становіцца ледзь не тварам №1»
Краўцоў: Я б не сказаў, што Бабарыка добра разумее палітычны кантэкст. А ўдзел у канферэнцыі «Новая Беларусь» — слабы ход
Памятаеце адвакатку Карпушонак, якая абвінавачвала Латушку ў харасменце? Яна перабралася з Бразіліі ў Грузію
Іван Краўцоў склаў абавязкі сакратара Каардынацыйнай рады. Цяпер будзе дэлегатам
Каментары