Свет

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Рыверсайдзе назвалі адкрыты імі род аўстралійскіх клапоў у гонар амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт. Артыкул, прысвечаны гэтым насякомым, апублікаваў навуковы часопіс Insect Systematics and Evolution, піша выданне Variety.

Тэйлар Свіфт. Фота: Matt Winkelmeyer/Getty Images for The Recording Academy

Усяго навукоўцы выявілі 12 новых відаў расліннаедных насякомых. Адзін з новых родаў атрымаў назву Swiftiephylus — у гонар Тэйлар Свіфт і яе прыхільнікаў. У гэты род уключылі чатыры віды, назвы якіх таксама звязаныя са спявачкай і яе альбомамі: Swiftiephylus taylorae названы непасрэдна ў гонар Свіфт, Swiftiephylus amator — у гонар альбома Lover, Swiftiephylus intrepidus — у гонар альбома Fearless, а Swiftiephylus poetorum — у гонар альбома The Tortured Poets Department.

Адна з аўтарак даследавання Сара Шродэр патлумачыла, што з'яўляецца прыхільніцай Тэйлар Свіфт з дзяцінства, таму такое найменне стала для яе натуральным і шчырым спосабам ушанаваць спявачку. Акрамя таго, яна хацела прыцягнуць увагу да велізарнай разнастайнасці насякомых, многія з якіх навукоўцам яшчэ толькі трэба адкрыць.

Клапы сталі не першымі жывёламі, якім далі назвы ў гонар Тэйлар Свіфт. Раней так атрымалі назвы адзін з відаў мнаганожак — Nannaria swiftae, вядомы пад англійскай назвай Swift twisted-claw millipede, і павук Castianeira swiftay, выяўлены ў Коста-Рыцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі29

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду хакейнага клуба «Дынама-Мінск»4

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі29

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць