Грамадства

Дзяўчына змяніла імя з другой спробы: «Бацькі дагэтуль гэтага не прынялі»

Што трэба, каб змяніць імя?

Днямі ў Threads беларуска падзялілася фота «доўгачаканага дакумента». Гэта пасведчанне аб змене імя. Ніякіх кардынальных пераменаў не адбылося: дзяўчыну звалі Веранікай, а стала Верай. І тым не менш гэтая падзея аказалася для яе вельмі значнай. Афіцыйна змяніць імя ёй удалося толькі з другой спробы, піша Onliner.by.

Па словах гераіні, роднае імя яна не любіла з самага дзяцінства. Часам замест Веранікі бацькі ласкава называлі яе Верачкай — і такі варыянт ёй падабаўся больш. Пасля 20 гадоў дзяўчыне захацелася, каб усе і заўсёды называлі яе менавіта так.

— Калі я ўладкавалася на працу адміністратарам у дзіцячы цэнтр, папрасіла ўсіх называць мяне Верай, і мне гэта настолькі адгукнулася! Я і знешне, і ўнутрана быццам змянілася, настолькі мне было камфортна. І Веранікай мяне ўжо мала хто называў. Звычайна, калі я прыходзіла куды-небудзь у новае месца, прадстаўлялася Верай.

Заставалася адна нязначная дэталь: у пашпарце Вера па-ранейшаму заставалася Веранікай. І летась дзяўчына сур'ёзна задумалася над тым, каб гэта змяніць. З пакетам дакументаў беларуска адправілася ў мясцовы ЗАГС у гарадскім пасёлку Шаркаўшчына.

— Для змены імя патрэбныя пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні, таксама на той момант у мяне ўжо было пасведчанне аб шлюбе. Трэба было напісаць заяву і ўказаць прычыну змены імя. Таксама я прыкладвала жартоўны дыплом з карпаратыву, дзе была запісаная Верай. Але там не было пячаткі, таму першы раз мне адмовілі.

Другі раз я ўжо прынесла дыплом аб праходжанні курсаў івэнт-менеджара ад дзейнай арганізацыі з пячаткай. Увогуле, можна прыкладаць любы дакумент або выразку з газеты, дзе пацвярджаецца, што вас называюць іншым імем.

— Якую прычыну вы ўказалі ў заяве?

— Напісала, што Вера больш эстэтычна гучыць і што мне так больш падабаецца.

Дакументы разглядалі каля месяца. Спачатку дзяўчыне прыйшоў пісьмовы адказ з упраўлення юстыцыі аб згодзе на змену імя.

— Далей зноў трэба было прыехаць на месца. Мне зрабілі новае пасведчанне аб нараджэнні, пасведчанне аб змене імя, робяць новае пасведчанне аб шлюбе. І ўжо пасля гэтага я буду мяняць пашпарт. Ведаю, што і мужу цяпер давядзецца памяняць пашпарт. Наконт бацькоў — не магу сказаць, пакуль не ўдакладняла. З абавязковых выдаткаў: пакуль я заплаціла 135 рублёў за ўсё.

— Як вашы сваякі да гэтага паставіліся?

— Мае бацькі гэтага не прынялі. Сур'ёзных канфліктаў не было, але з імі кожны дзень паўтараюцца адны і тыя ж размовы: «Чаму ты вырашыла гэта зрабіць? У цябе прыгожае імя». Проста Веранікай мяне назвала бабуля, а яшчэ мяне хрысцілі гэтым імем. Таму для іх гэта нешта такое святое.

— А вы што адказваеце блізкім?

— Адказваю, што гэта мой выбар і тут я сама прымаю рашэнне. Я дарослая, мне ўжо 25 гадоў. Мама больш-менш гэта ўсё прымае, называе мяне Верай, а тата — не. Яму нязвыкла. У мяне ёсць яшчэ брат, яму 19, і ён таксама не прымае новае імя. Але цяпер я ўжо прынцыпова хачу жыць з новым імем.

Пост у Threads, у якім Вера распавяла доўгачаканую навіну, аказаўся даволі папулярным. Карыстальнікі дзяліліся сваімі гісторыямі і перажываннямі:

  • «Як я вам зайздрошчу! Хачу змяніць імя, але ўсе супраць! У мяне рэдкае імя, а хачу звычайнае, і гэтае звычайнае нікому не падабаецца».
  • «У мяне неяк была думка змяніць Аксану на Ксенію, таму што ўсё дзяцінства называлі Ксюшай, ды і назвалі ўвогуле ў гонар бабулі Ксеніі (калі дакладней, Аксеніі). Потым вырашыла, што Астапа, здаецца, панесла, і супакоілася».
  • «Я змагла змяніць імя толькі з другой спробы. Вы зрабілі вельмі вялікі крок», — напісала дзяўчына з нікам Diana.
  • «А мне калісьці ў гэтым адмовілі. Віншую вас!»
  • «Я вельмі разумею вашу радасць, я таксама мяняла імя. Фрунзенскі раён у Мінску — усё было вельмі проста».
  • «Змяніла імя з трэцяй спробы. Гэта сапраўды цяжка ў Беларусі. Віншую вас!»

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук

Французскі шпіёнскі трылер пра беларускую дыктатуру прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»2

Новае даследаванне амерыканскіх геафізікаў пераварочвае нашы ўяўленні пра тое, як менавіта загінулі дыназаўры9

Ад «Трох чарапах» перад АМАПам да ўрокаў гітары. Піт Паўлаў вучыць беларусаў граць1

Выйшла на свабоду Настасся Кухта

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»1

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць