Польшча заявіла, што разам з Украінай прадухіліла пагрозу нападу на памежны пераход
Польшча ў ноч на 10 верасня прадухіліла пагрозу для аднаго са сваіх памежных пераходаў на мяжы з Украінай. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Польскі прэм’ер нагадаў, што Расія ўжо здзяйсняла правакацыйныя атакі на памежныя пераходы, у прыватнасці ў Малдове. Ён заявіў, што Польшча чакае падобных дзеянняў у дачыненні да памежных пераходаў з Украінай і ў іншых краінах, у тым ліку ў самой Польшчы.
Не ўдакладняючы, пра якую менавіта непасрэдную пагрозу ішла гаворка цяпер, ён адзначыў, што прадухіліць яе ўдалося дзякуючы супрацоўніцтву польскіх і ўкраінскіх уладаў.
Туск таксама паведаміў, што атрымаў ад ЦРУ «даволі дакладную справаздачу» пра магчымыя падзеі ў найбліжэйшыя месяцы. Паводле яго, Польшча і Еўропа павінны быць гатовыя да розных варыянтаў развіцця сітуацыі, звязаных не толькі з баявымі дзеяннямі на расійска-ўкраінскім фронце, але і з абстаноўкай уздоўж усходняга флангу Еўрапейскага саюза.
Расія пакуль не каментавала заявы польскага прэм’ер-міністра.
Каментары