Грамадства

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў

Кацярына Барташэвіч працавала намесніцай дырэктара па выхаваўчай рабоце і рыхтавала прызёраў алімпіяд.

Кацярына Барташэвіч. Фота з яе старонкі Укантакце

Кацярыне Барташэвіч 31 год.

Яна з Ліды, але ў апошнія гады жыла ў старажытным селішчы Беняконі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

У мясцовай сярэдняй школе жанчына займала пасаду намесніцы дырэктара па выхаваўчай рабоце. 

Акрамя адміністрацыйнай дзейнасці, Кацярына працавала настаўніцай фізічнай культуры і здароўя. Школьнікі, якіх яна рыхтавала, не раз станавіліся прызёрамі раённых і абласных этапаў рэспубліканскай алімпіяды.

Увесну гэтага года настаўніцу затрымлівалі. Кацярыну асудзілі ў Гродзенскім абласным судзе. Яе абвінавацілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Кацярыне прысудзілі хатнюю хімію. Працаваць у школе ёй, як «экстрэмістцы», будзе нельга.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10 050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Важны мост пад Мінскам закрыюць на рэканструкцыю1

У Мінску знікла цяжарная жанчына. Яе шукаюць ужо два дні2

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна4

Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць