Грамадства11

У Вільні рыхтуюцца да магчымага вызвалення новай групы беларускіх палітвязняў

В.а. прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Юлія Міцкевіч распавяла, што ў Вільні ўжо гатовыя прыняць вызваленых.

Сустрэча вызваленых у снежні 2025 года, фота Lookby.Media

«Пакуль мы не ведаем, колькі гэта будзе людзей, колькі з іх застанецца ў Беларусі, колькі будзе прывезена ў Літву і ці будзе гэта, як у папярэднія разы, прымусовы вываз без дакументаў. Хто менавіта будзе вызвалены, мы, хутчэй за ўсё, таксама не будзем ведаць да апошняга», — адзначыла Юлія Міцкевіч.

Кааліцыя праваабарончых арганізацый і дэмакратычныя сілы, у тым ліку Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы, падрыхтавалі спісы палітвязняў. Асобна ў іх ёсць гуманітарны спіс — палітвязні, якія знаходзяцца ў найбольш уразлівым становішчы. Гэта людзі сталага ўзросту, людзі з захворваннямі і тыя, хто знаходзіцца ў цяжкім фізічным стане і ў першую чаргу патрабуе неадкладнай медыцынскай дапамогі.

У Вільні да прыёму вызваленых рыхтуюцца Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы і праваабарончыя арганізацыі, якія дапамагаюць палітвязням: «Краіна для жыцця», «Вольныя», Dissidentby, «Вясна», «Байсол» і іншыя.

Юлія Міцкевіч будзе знаходзіцца ў шэлтары «Краіны для жыцця», дзе ўжо ўсё гатова да прыёму вызваленых. Там будуць працаваць валанцёры і валанцёркі, якія пры неабходнасці змогуць аказаць першую медыцынскую дапамогу.

Для кожнага вызваленага падрыхтаваны набор неабходных на першы час рэчаў: адзенне, сродкі асабістай гігіены, мабільны тэлефон. Ёсць і неабходныя лекі, якія могуць спатрэбіцца чалавеку адразу пасля вызвалення.

«З нашага боку мы цалкам падрыхтаваныя. Усе працэсы наладжаныя, ёсць аператыўная камунікацыя з літоўскім і амерыканскім бакамі, а таксама паміж Прадстаўніцтвам і праваабарончымі арганізацыямі, якія займаюцца дапамогай і падтрымкай», — распавяла Юлія Міцкевіч.

Праграмы рэабілітацыі таксама ўжо падрыхтаваныя. Але тое, якая менавіта дапамога спатрэбіцца чалавеку, будуць вырашаць разам з ім пасля вызвалення. Камусьці трэба будзе знайсці асобную кватэру, хтосьці зможа застацца ў шэлтары, а хтосьці захоча паехаць да сяброў, сваякоў ці знаёмых у Вільні.

«Гэтая праца ўжо добра наладжаная. Мы будзем сачыць за тым, як развіваецца сітуацыя, аператыўна даваць інфармацыю і дзейнічаць зыходзячы з патрэбаў вызваленых. Вялікі дзякуй усёй камандзе, якая працуе разам»,— падкрэсліла прадстаўніца АПК.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка7

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка

Усе навіны →
Усе навіны

Сябар начальніка аховы Пуціна быў удзельнікам і спонсарам вяселля сына Трампа6

Знялі з пасады галоўнага міліцыянера Віцебшчыны4

Паміж Мінскам і Маладзечнам запускаюць паскораныя электрычкі3

У Гродне цалкам адмовіліся ад пракатных самакатаў і ровараў. Нібыта па просьбе жыхароў

Карціну, якая атрымала прыз на Венецыянскім фестывалі, у Ізраілі назвалі «здрадай дзяржаве»27

«Танечка была вельмі пяшчотнай і ласкавай». У Мінску развіталіся з жорстка забітай жанчынай3

Расійская агентура выкарыстала нейрасетку Claude для крадзяжу і для ўплыву на выбары2

У Мінску адкрыўся філіял Нацыянальнага мастацкага музея2

Белая ліса завітала ў двор пад Лагойскам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка7

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць