Грамадства1111

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»

Былы камандзір брэсцкіх дэсантнікаў і былы прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык пракаментаваў «Нашай Ніве» гісторыю Дзмітрыя Зары і затрыманні яго колішніх саслужыўцаў у Беларусі. Ён сцвярджае, што Зара займаўся ў яго выключна аналізам адкрытых крыніц, а ніякіх заданняў шукаць інфарматараў сярод беларускіх вайскоўцаў не атрымліваў.

Дзмітрый Зара. Фота: instagram.com / zoryadmitry

Па словах Сахашчыка, Дзмітрый Зара сам звярнуўся да яго з просьбай аб працы. На той момант прапанаваць яму маглі толькі працу на будоўлі. Праз некаторы час Зара атрымаў невялікую траўму: кавалак акаліны трапіў у вока. Пасля чаго, па словах Сахашчыка, мужчына не мог больш працаваць на будоўлі. У выніку «нейкі час папрацаваў у невялічкай структуры, каторая займалася аналізам сродкаў інфармацыі адкрытых, і нічога апрач гэтага».

«На самай справе ўся аналітыка, якой у мяне займаўся Зара, — гэта быў аналіз адкрытых крыніц інфармацыі, толькі. І ніколі нічога апроч гэтага. Ні разу я не даваў яму нейкіх заданняў уваходзіць у кантакт з кімсьці, з кім ён служыў, штось даведвацца. Гэта папросту было не патрэбна, і ён гэтага не рабіў. (…)

Увогуле, ніхто з нашай структуры ў Польшчы не займаўся нічым падобным», — кажа Сахашчык.

«Ніякіх кратоў у нас не магло быць, — мяркуе ён. — Структура была вельмі маленькая, ну і я дакладна ведаю лёс кожнага чалавека з гэтай структуры: хто ён і што ён, і правяралі мы гэтых людзей вельмі добра», — даводзіць Сахашчык.

Па словах былога прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы, ён ведаў пра кантакты Зары з былымі саслужыўцамі. Некалькі разоў тыя прыязджалі да яго ў Польшчу. Сахашчык дапускае, што нехта з іх мог рабіць гэта па заданні беларускіх спецслужбаў.

«Тое, што ён выпіваў з імі алкаголь і аб чымсьці размаўляў, гэта так. Тое, што мог нешта нагаварыць, гэта так. Але нічога апрача гэтага не было», — сцвярджае Валерый.

Па словах Сахашчыка, ён больш за два з паловай гады не кантактуе з Дзмітрыем і нічога не ведае пра тое, дзе Зара знаходзіўся і чым займаўся.

«Для мяне таксама было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі», — сцвярджае Сахашчык.

Затрыманні былых саслужыўцаў Зары на авіябазе Сахашчык лічыць не звязанымі з дзейнасцю сваёй структуры:

«Уся гэтая акцыя з арыштам вялікай колькасці афіцэраў на авіябазе — гэта проста нейкая правакацыя, не ведаю. Гэта нічога супольнага не мае з тым, чым займаліся мы».

Каментары11

  • Клавунатар
    21.09.2026
    "То, што ён выпіваў з імі алкаголь і аб чымсьці размаўляў, гэта так. То, што мог нешта нагаварыць, гэта так. Але нічога апрач гэтага не было".
    Ці ёсць у атачэнні Ціханоўскай хоць адзін адэкватны чалавек, ведае хто? Пазлівалі людзі як тое ЧКБ, наўпростава выкладвалі інфу КДБ як Алекса, завербаваліся ў агенты як Мельнікава. Апрача гэтага, нічога ў іх больш не было нічога такога.
  • Алекс
    21.09.2026
    Клавунатар, КДБ выкладвалі інфу КДБ пра КДБ ;) Праўда вочы коле.
  • Янка Збеглы
    21.09.2026
    Дурня ўключыў

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі11

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прарвала трубу — вада б’е да верхніх паверхаў ВІДЭА3

Каля авіябазы ЗША ў Брытаніі затрымалі некалькі чалавек праз выбухоўку, мясцовых жыхароў эвакуявалі5

На аўкцыён выставяць Bentley Елізаветы II1

Марк Цукерберг паказаў свой смартфон — і гэта не iPhone19

Паліцыя і спецслужбы Германіі шукаюць расійскія схованкі са зброяй8

У Мінску на паркінгу згарэлі пяць аўтамабіляў2

Беларусь хоча прывозіць на працу мігрантаў з Непала11

Былы міністр абароны Украіны Фёдараў запускае «Армію робатаў». Што вядома13

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі11

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць