Грамадства1212

«Кашалёк Лукашэнкі» будуе на малой радзіме «духоўны комплекс» за больш чым мільён даляраў

Вядомы праўладны бізнэсмен Аляксандр Зайцаў плануе пабудаваць у Пружанах каталіцкі духоўны комплекс коштам больш за мільён даляраў. На думку ініцыятывы «Хрысціянская візія», якая правяла адмысловае расследаванне, гэты праект можа быць часткай больш маштабнай задумы бізнэсмена, звязанай з будаўніцтвам храмаў і размяшчэннем у іх дарагіх абразоў.

Раней «Хрысціянская візія» пісала пра загадкавую капліцу без крыжоў у вёсцы Ківачына Пружанскага раёна, якую называюць «царквой Зайцава». Хоць будынак знешне больш нагадвае праваслаўны храм, насамрэч ён прызначаны для Рымска-каталіцкай царквы. Праўда, праз год пасля заканчэння будаўніцтва капліца па-ранейшаму застаецца закрытай і неасвечанай.

Тым часам у саміх Пружанах па ініцыятыве і за сродкі Зайцава плануецца будаўніцтва новага касцёла. У горадзе ўжо ёсць каталіцкі храм, а мясцовая каталіцкая супольнасць невялікая. Таму, як адзначае «Хрысціянская візія», відавочнай неабходнасці ў другім касцёле няма. Аднак пытанне аб будаўніцтве, верагодна, было вырашанае яшчэ як мінімум год таму: ужо тады існаваў праект і была вызначаная сума, якая перавышае мільён даляраў.

«Хрысціянская візія» знайшла пацвярджэнне існавання праекта і апісанне будучага аб’екта. Афіцыйна ён будзе называцца «каталіцкі духоўны комплекс «Капліца Святога Архангела Міхаіла», хоць паводле выгляду нагадвае паўнавартасны касцёл.

Заказчыкам комплексу пазначаная мясцовая рымска-каталіцкая парафія Успення Найсвяцейшай Панны Марыі, якой належыць ужо наяўны стары храм. Пры гэтым, як мяркуе «Хрысціянская візія», невялікая парафія не мае і не можа мець дастатковых сродкаў для будаўніцтва такога аб’екта.

Для праекта выдзелены ўчастак плошчай 1,66 гектара. На ім плануецца размясціць не толькі духоўны комплекс у неагатычным стылі, але таксама парафіяльны дом, «Гефсіманскі сад», парафіяльны цэнтр і пешаходныя ды прагулачныя дарожкі.

Інфармацыю пра гэта «Хрысціянская візія» атрымала з матэрыялаў грамадскага абмеркавання праекта, якое Пружанскі райвыканкам праводзіў у красавіку 2026 года. Прадстаўніком заказчыка тады было пазначана мінскае таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЗА СТРОЙ», а распрацоўшчыкам архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі — ААТ «Брэстпраект».

Магчымыя матывы Зайцава звязваюць з падзеямі пяцігадовай даўніны. У 2021 годзе ў суседніх Ружанах з’явілася вельмі дарагая ікона святой Варвары. Афіцыйна паведамлялася, што яе на замову неназванага мецэната стварыў вядомы брэсцкі ювелір Мікалай Кузьміч, аўтар копіі крыжа Еўфрасінні Полацкай. Той жа мецэнат, як паведамлялася, аплаціў рамонт храма.

На фотаздымках, размешчаных на парафіяльнай старонцы, можна ўбачыць, як мяркуе «Хрысціянская візія», самога мецэната. Мужчына быў у масцы, бо ў той час працягвалася пандэмія каранавіруса, але на адным са здымкаў у ім можна пазнаць Аляксандра Зайцава.

У 2025 годзе Мікалай Кузьміч паведаміў, што стварае серыю з 12‑ці ўнікальных абразоў. Першай у гэтай серыі стала ікона святой Варвары. Паводле звестак «Хрысціянскай візіі», кожная з такіх ікон каштуе сотні тысяч даляраў. Для іх вырабу выкарыстоўваюцца золата, срэбра, каштоўныя і паўкаштоўныя камяні, а таксама тэхніка перагародкавай эмалі, у тым ліку старажытнай візантыйскай эмалі.

Вясной 2026 года ювелір скончыў чарговую ікону з серыі — святой Кацярыны. Паводле арганізацыі, усе 12 абразоў замовіў і аплаціў Аляксандр Зайцаў, і менавіта ён з’яўляецца іх уладальнікам. У храмы творы перадаюцца толькі на захоўванне, што афармляецца адпаведнымі дакументамі.

«Хрысціянская візія» звяртае ўвагу на тое, што ў серыі ёсць таксама выява святога Архангела Міхаіла. Арганізацыя мяркуе, што гэтая ікона можа быць размешчаная ў новым духоўным комплексе ў Пружанах, які стане галоўным рэлігійным праектам Зайцава.

Аўтары матэрыялу таксама разважаюць пра сімволіку лічбы 12. Яна мае значэнне ў хрысціянстве, а ў эзатэрыцы і акультызме можа суадносіцца з дванаццаццю знакамі задыяка. Лічба 12 выкарыстоўваецца і ў некаторых ступенях ды рытуалах масонства.

Пацверджаных звестак пра тое, што сам Зайцаў займаецца эзатэрыкай, няма. Аднак ягоная жонка не хавае цікавасці да такіх практык і называе сябе ведзьмай. Акрамя таго, сябар бізнэсмена Алег Арлоў адкрыта распавядаў, што займаўся акультызмам.

На думку «Хрысціянскай візіі», лічба 12 можа мець для Зайцава асаблівае, магічнае значэнне і ўспрымацца як сакральная абарона пэўнай тэрыторыі і яе рэсурсаў — людзей, лесу і тых, хто гэтым лесам распараджаецца.

Ініцыятыва звязвае гэтую магчымую сімволіку з вельмі лакальнай прасторай: Пружанамі, Ружанамі, Белавежскай пушчай і беларускім Палессем. Гэта тэрыторыі, якія можна разглядаць як малую радзіму і зону ўплыву бізнэсмена.

У серыі ікон ёсць таксама вобразы Маці Божай — Уладаркі лясоў — і святога Губерта, апекуна паляўнічых. Паводле аўтараў расследавання, гэтыя выявы ўтвараюць своеасаблівую пару: лес як святыня і паляўнічы або ляснік як яго адказны захавальнік. Ікона святой Варвары, у сваю чаргу, можа сімвалізаваць абарону чалавечага жыцця і рэгіёна ад бедстваў.

«Хрысціянская візія» мяркуе, што Зайцаў хоча размясціць усе 12 ікон у розных храмах — па адной у кожным — на тэрыторыі Пружанскага раёна.

Аднак цяпер у раёне налічваецца толькі дзесяць каталіцкіх касцёлаў і капліц, прычым некаторыя з іх выглядаюць як звычайныя вясковыя хаты.

Таму аўтары выказваюць здагадку, што бізнэсмен можа планаваць будаўніцтва яшчэ некалькіх храмаў, каб іх агульная колькасць у раёне дасягнула дванаццаці. Галоўным з іх стане духоўны комплекс у Пружанах. Капліца ў Ківачыне, верагодна, магла быць пабудаваная для размяшчэння адной з ікон. Не выключана, што падобныя капліцы могуць з’явіцца і ў іншых вёсках Пружанскага раёна.

Паводле інфармацыі «Хрысціянскай візіі», прадстаўнікі духавенства епархіі не падтрымліваюць будаўніцтва новага касцёла ў Пружанах і называюць Зайцава «псеўдамецэнатам». Яны тлумачаць, што пры сапраўды бескарыслівых намерах бізнэсмен мог бы дапамагаць мясцовай царкве там, дзе такая дапамога найбольш патрэбная. У якасці прыкладу называецца будаўніцтва касцёла ў Брэсце, дзе, па словах духавенства, існуе вострая неабходнасць у новым храме.

Аднак Зайцаў, як сцвярджаецца, выбірае іншы шлях: укладае значныя сродкі ва ўласныя праекты, будуе храмы і аплачвае дарагія іконы, якія ствараюцца ў адпаведнасці з ягонымі асабістымі задумамі.

Каментары12

  • Палітычка з псіхіятрычкі
    21.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • UFO
    22.09.2026
    Духоўна-забаўляльны комплекс.
  • Indrid Cold
    22.09.2026
    Відавочна што Зайцаў смактун невысокага рангу, якога не шкада. А вось сапраўдныя паважаныя не гаманцы Лукі займаюцца крыптой і гандлем зброяй

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме1

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну13

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць