Колькасць загінулых у Запарожжы дасягнула 15, яшчэ 12 не могуць знайсці пад руінамі
Зяленскі: «Сёння Расія падзякавала за зняцце санкцый на экспарт дызельнага паліва, скінуўшы пяць КАБаў на жылыя дамы ў Запарожжы».

Колькасць загінулых у выніку ранішняй расійскай атакі ў суботу на Запарожжа ўзрасла да 11 чалавек, сярод іх трое дзяцей, піша «Украінская праўда».
Лёс яшчэ 12 чалавек заставаўся невядомым.
Пасля павелічэння колькасці загінулых да 11 у абласной адміністрацыі не ўдакладнілі, колькі людзей дагэтуль лічацца зніклымі без вестак. Пад заваламі разбураных дамоў працягваюць шукаць людзей.
Удар па Запарожжы пракаментаваў у сваім тэлеграм-канале Уладізмір Зяленскі, назваўшы гэтай падзякай за зняцце амерыканцамі санкцый на дызель.

«Сёння Расія падзякавала за зняцце санкцый на экспарт дызельнага паліва, скінуўшы пяць КАБаў на жылыя дамы ў Запарожжы. На гэты момант, на жаль, вядома пра 12 загінулых, сярод іх трое дзяцей. Мае спачуванні ўсім родным і блізкім. Яшчэ 14 чалавек параненыя, стан дваіх з іх цяжкі — медыкі змагаюцца за іхнія жыцці. Высвятляецца інфармацыя яшчэ пра 12 чалавек, якія маглі там знаходзіцца. Уначы пад ударамі былі 13 нашых рэгіёнаў. Ёсць разбурэнні жылых дамоў, інфраструктуры, чыгункі.
Гэтая ноч стала яшчэ адным пацвярджэннем таго, што ў Расіі любое аслабленне ціску ўспрымаюць як сігнал, што нібыта можна працягваць ваяваць, што нібыта можна скідаць бомбы на гарады. Патрэбныя іншыя сігналы. Расія павінна зразумець, што вайну трэба спыняць, і для гэтага яна павінна адчуваць свае страты. Цяпер менавіта наша далёкабойнасць гэта забяспечвае. І нашы адказы на расійскія ўдары будуць», — напісаў Уладзімір Зяленскі.
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары
так сами же хотели "просто воевать", чего теперь ныть
Каб яны той крывавы дызель штораніцы замест кавы пілі, маральныя вырадкі! І пару лыжачак калійнай солі не забудзьцеся дадаць для смаку.