Спорт11

Браты Протасы дапамаглі Авечкіну закінуць чарговую шайбу ў НХЛ і наблізіцца да вечнага рэкорду Грэцкі

Хлопцаў перавялі ў першае звяно.

Аляксей Протас, фота НХЛ.

Аляксей і Ілля Протасы, якія ў гэтым матчы гулялі ў першай тройцы, асіставалі Аляксандру Авечкіну пры другім голе «Вашынгтона» на 17‑й хвіліне ў матчы супраць «Сіэтла».

Што праўда, «Вашынгтон» матч прайграў 3:5. 

Такім чынам Аляксандр Авечкін за два дзясяткі сезонаў у Нацыянальнай хакейнай лізе з улікам Кубка Стэнлі закінуў 1007 шайбаў (930 у рэгулярцы НХЛ, Кубку Стэнлі — 87). У Грэцкі — 1016 шайбаў. У наступныя некалькі тыдняў 41‑гадовы расіянін, які днямі заявіў, што правдзіць апошні сезон у НХЛ, напэўна, паб'е вечны рэкорд Грэцкі.

У красавіку 2025 года Авечкін пабіў рэкорд Уэйна Грэцкі ў рэгулярных чэмпіянатах НХЛ без уліку Кубка Стэнлі. Тады ён закінуў 89‑ю шайбу, тады як у Грэцкі было 894 шайбаў, што гуляў у НХЛ з 1978 па 1999 гады. 

Зазначым, што ў гэтым сезоне ў НХЛ гуляе пяцёра беларусаў: браты Протасы («Вашынгтон»), Ягор Шаранговіч («Калгары»), Арцём Леўшуноў («Чыкага»), ўчора першы матч згуляў за «Нэшвіл» Віталь Пінчук, які пачынаў сезон у фарм-клубе.

А вось форварда Іллю Салаўёва, якога «Пітсбург» уключыў у стартавую заяўку на сезон, клуб выставіў на драфт адмовы, яго ніхто не забраў, і «Пітсбург» аддаў яго у фарм-клуб «Уілкс-Барэ/Скрэнтан». За «Пітсбург» у гэтым сезоне беларус ні разу не згуляў.

Каментары1

  • Вольга
    12.10.2026
    Дапамагчы пуцінскай падсцілцы - гонар для беларуса?

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць