У Добрушскім раёне на ферме «Гардуны» загінуў 55‑гадовы жывёлавод. Трагедыя адбылася 18 кастрычніка, калі мужчына падмяняў слесара і чысціў гаспадарчае памяшканне.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, падчас працы мужчына ўпаў на рухомыя часткі сістэмы выдалення гною — шасцярні і ланцугі канвеера. Ён атрымаў траўмы, ад якіх памёр.

Цяпер чытаюць
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары