Каханне і сэкс11

Мужчынская сэксуальнасць расце на сонцы

Гадзіна на сонцы павышае тэстастэрон на 69%.

Справа ў тым, што разам з узроўнем вітаміну D у мужчынскім арганізме расце канцэнтрацыя палавога гармону тэстастэрону.

Найбольшай сэксуальнасцю валодаюць тыя прадстаўнікі моцнай паловы, у чыёй крыві ўтрымліваецца не меней за 30 нанаграмаў «сонечнага вітаміну» на мілілітр, сцвярджаюць даследчыкі з Медычнага ўніверсітэта Граца (Аўстрыя).

Прычым, сярэдняе ўтрыманне тэстастэрону на працягу года значна вагаецца. Гэтак,

з кастрычніка, калі сонечная радыяцыя змяншаецца, узровень абодвух рэчываў (вітамін D, тэстастэрон) значна паніжаецца. Мінімальнага значэння тэстастэрон дасягае ў сакавіку. Менавіта ў гэтыя месяцы зніжаецца і мужчынскае лібіда (полавая цяга).

Адкрыццё пацвярджае вынікі папярэдніх даследаванняў, падчас якіх тэстастэрон, вылучаецца пад уздзеяннем сонца клеткамі Лейдзіга ў сяменніках, удзельнічае ў развіцці мужчынскіх палавых органаў, другасных палавых прыкметаў, рэгулюе сперматагенэз і палавыя паводзіны, а таксама ўплывае на азоцісты ды фосфарны абмены.

«Сонечны» вітамін, паводле навукоўцаў, таксама здольны паніжаць рызыку захворвання на рак кішэчніка.

Даследаванні паказалі, што тыя, хто маюць найбольшую канцэнтрацыю вітаміну D у крыві, хварэюць анкалагічнымі хваробамі на 40% радзей.

Аднак сонца здольнае і шкодзіць: празмернае загаранне не дае карысці арганізму. Наадварот, хто пячэцца на сонцы, рызыкуе захварэць на рак скуры. Дый проста стамляецца хутчэй. 

Таму баўце час на вольным паветры, але не загарайце спецыяльна.

Каментары1

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць