Грамадства11

Белчыгунка паабяцала палепшыць якасць мабільнай сувязі ўздоўж сваіх ліній

У Беларусі плануюць палепшыць якасць мабільнай сувязі і інтэрнэту ўздоўж чыгункі. Пра гэта гаварылі 4 лістапада 2026 года на працоўнай нарадзе ў кіраўніцтве Беларускай чыгункі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак

У нарадзе ўзялі ўдзел першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач, галоўны інжынер Беларускай чыгункі Сяргей Навадворскі, прадстаўнікі мабільных аператараў і кіраўнікі структурных падраздзяленняў чыгункі.

Удзельнікі абмеркавалі, як зрабіць паслугі мабільнай сувязі больш якаснымі і даступнымі ўздоўж чыгункі. Для гэтага плануецца дэталёва абследаваць месцы, дзе можна паставіць дадатковыя базавыя станцыі, у тым ліку з выкарыстаннем інфраструктуры Беларускай чыгункі.

Да 2029 года сетка стандарту 4G/LTE павінна цалкам ахапіць некалькі важных чыгуначных напрамкаў: Орша — Мінск — Брэст, Гудагай — Мінск — Гомель і Езярышча — Орша — Жлобін. Гэтыя маршруты ўваходзяць у сістэму транспартных калідораў.

Каментары1

  • Вольга
    05.11.2026
    Колькі разоў ха-ха трэба напісаць, каб у гэта паверыць хаця б праз некалькі год?

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну52

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША могуць ухваліць новую дапамогу Украіне, пераадолеўшы вета Трампа1

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць13

Даліваеце ваду ў шампунь, калі ён заканчваецца? Хімік тлумачыць, чаму так рабіць не варта2

Што карысней для мужчынскага здароўя — мачыцца седзячы ці стоячы? Вынікі эксперыменту24

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў6

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну52

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць