У нямецкім горадзе Майнц мужчына стаў ахвярай махлярства: ён аддаў 600 еўра ў абмен на беларускія банкноты, якія ўжо выйшлі з ужытку. Пра здарэнне паведаміла мясцовая паліцыя, піша сайт «Беларусь и мир».

Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак, 2 лістапада, каля 17:30. Да мужчыны, які выходзіў з супермаркета на вуліцы Адам-Карыльён-штрасэ ў раёне Нойштадт, звярнуўся невядомы. Ён расказаў, што яму тэрмінова патрэбныя грошы, каб вярнуцца ў Беларусь, але еўра ў яго няма — толькі беларускія рублі.
Незнаёмец паказаў чатыры банкноты наміналам па 500 рублёў і запэўніў, што ўсе разам яны каштуюць 600 еўра. Мужчына хутка праверыў інфармацыю ў інтэрнэце, пасля чаго пагадзіўся на абмен.
Яны разам накіраваліся на аўтамабілі ў найбліжэйшы банк, дзе мужчына зняў 500 еўра і перадаў іх незнаёмцу. У дадатак той аддаў яму прадмет, які выглядаў як залаты ланцужок.
Аднак пазней высветлілася, што 2000 беларускіх рублёў, атрыманыя ў выніку абмену, практычна не маюць вартасці, бо выйшлі з ужытку пасля грашовай рэформы ў Беларусі ў 2016 годзе. Акрамя таго, узніклі сумневы, ці сапраўды ланцужок быў зроблены з золата.
Паводле інфармацыі паліцыі, махляр прыехаў да супермаркета на аўтамабілі BMW X6. У салоне таксама знаходзіліся жанчына і дзіця.
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары