Аўто2121

З 1 ліпеня Беларусь падтрымае расійскі аўтапрам

Краіна пяройдзе на расійскія пошліны пры ўвозе аўтамабіляў фізічнымі асобамі. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк.

Ён зрабіў гэтую заяву на пасяджэнні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД палаты прадстаўнікоў.

Адпаведнае пагадненне было падпісана ў 2010 годзе ў Астане. Тады ж быў падпісаны пратакол аб часовым падаўжэнні нацыянальных рэжымаў ўвозу да ліпеня 2011 года.
Лукашэнку ўдалося выпрасіць такую палёгку перад выбарамі. Пераход на расійскія стаўкі пры ўвозе аўтамабіляў — крайне непапулярны ў Беларусі.

Беларусь не мае сваіх вытворцаў легкавых аўтамабіляў, тады як Расія абараняе ўласныя «Лады», а таксама зборачныя вытворчасці замежных марак, што выраслі ў розных рэгіёнах Расіі як грыбы пасля дажджу. У Расіі збіраюцца «Шэўрале», «Кіа», іншыя легкавікі.

Новыя стаўкі будуць амаль у пяць разоў большыя за дзейныя беларускія.
Гэта перакрые доступ да патрыманых еўрапейскіх аўтамабіляў для шараговага спажыўца. Людзі будуць змушаныя перасядаць на расійскія машыны горшай якасці.

Дзякуючы нізкім мытам на ўвоз аўтамабіляў фізічнымі асобамі, за апошнія 10 гадоў Беларусь абагнала іншыя краіны былога СССР, акрамя Балтыі, па колькасці аўтамабіляў на душу насельніцтва. Доля «Жыгулёў» у аўтапарку ўвесь час зніжалася. Паявілася нават спецыфічная прафесія: аўтаперагоншчык.

Можна чакаць ажыятажу на аўтарынках Беларусі і суседніх краін у наступныя чатыры месяцы.
Не выключана, што тэма мытаў на легкавыя аўтамабілі стане ў цэнтры палітычных дыскусій.

Глядзі яшчэ: Палітыкі пра мыты на аўто: Інфармаванне і пратэст

Каментары21

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай з дапамогай штучнага інтэлекту ператварае сваю сістэму назірання ў інструмент «прагнастычнага» кантролю1

У Гродне сабак везлі ў адкрытым багажніку, адзін з іх выпаў падчас руху ВІДЭА1

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю60

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць