Свет3232

Пуцін абяцае Лукашэнку АЭС лепшую за японскія

Падпісанне дамовы пра беларускую АЭС адбудзецца ў злавесны дзень. Падзеі на АЭС у Фукусіме блізкія да найгоршага сцэнару. Новыя выбухі, пажар, вялікі выкід радыяцыі.

Падпісанне дамовы пра беларускую АЭС адбудзецца ў злавесны дзень. Падзеі на АЭС у Фукусіме блізкія да найгоршага сцэнару. Новыя выбухі, пажар, вялікі выкід радыяцыі.

У раёне трэцяга рэактара АЭС «Фукусіма-1» сёння ўранку можна было за гадзіну атрымаць 400 гадавых дозаў апраменьвання, паведамляе японскае агенцтва Kyodo.

Раней, перш чым у чацвёртым энергаблоку адбыўся пажар і выбух вадароду, агенцтва паведамляла аб перавышэнні гэтага паказчыка на тэрыторыі станцыі ў восем разоў.

Пры гэтым узгаранне ў чацвёртым энергаблоку АЭС удалося лакалізаваць.

Кіраўніцтва АЭС эвакуявала са станцыі ўвесь персанал, акрамя 50 работнікаў, якія непасрэдна займаюцца астуджэннем рэактараў.

Зафіксаваны ўздым радыцыі ў суседніх са станцыяй рэгіёнах і нават у Токіа, якое ляжыць за 260 км ад станцыі (гэта прыкладна як Мінск ад Гродна; будучая Астравецкая АЭС — удвая бліжэй ад Мінска).

Улады забаранілі авіяпалёты над станцыяй, працягваюць эвакуацыю людзей.

Яшчэ ніколі атамныя энэргетыкі не сутыкаліся з адначасовымі праблемамі на такой колькасці рэактараў. Калі спеклае атамнае паліва прапаліць металічныя абалонкі рэактара, вялізную тэрыторыю Японіі і прылеглы акіян чакае яшчэ больш моцнае радыяцыйнае забруджванне.

Падпісанне дамовы пра беларускую АЭС адбудзецца ў злавесны дзень. Чакаецца, што яе падпішуць беларускі і расійскі прэм’еры сёння ў Мінску. Учора дамову ўхваліў Аляксандр Лукашэнка. Будаўніцтва АЭС было ягонай ідэяй. Некаторыя эксперты сцвярджаюць, што за праектам стаіць не столькі эканамічная матывацыя, колькі амбіцыя ўзвесці Беларусь у ранг атамных дзяржаваў.

Указ аб адабрэнні дамовы з Расіяй быў падпісаны Лукашэнкам 14 сакавіка.

У маі бакі маюць падпісаць кантрактнае пагадненне, а не пазней за чэрвень — крэдытнае пагадненне паміж міністэрствамі фінансаў дзвюх краін.

Мяркуецца, што ў верасні 2011 года пачнецца будаўніцтва катлавана пад АЭС.

Астравецкая АЭС мае будавацца ў раёне Міхалішак, за 50 км ад старажытнай Вільні і за 30 км ад Нарачанскіх азёр.

Узровень абароненасці на беларускай АЭС будзе значна вышэйшы, чым у Японіі. Пра гэта сёння на сустрэчы з Лукашэнкам вяшчаў прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін.

«Тыя праекты, якія мы з вамі абмяркоўваем і збіраемся рэалізоўваць, яны, вядома, праекты самага апошняга пакалення, і ўзровень абароненасці нашмат вышэйшы, нягледзячы нават на тое, што Беларусь не знаходзіцца ў такой сейсмічнай зоне, як Японія», — заявіў Пуцін.

Паводле яго слоў, у Японіі дзейнічаюць амерыканскія рэактары 40-гадовай даўніны. «Мы гаворым пра зусім новых тэхналогіях і сёння з вамі падрабязна будзем гэта абмяркоўваць», — дадаў расійскі прэм’ер.

Каментары32

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала21

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве настаўніцу будуць судзіць за здарэнне на ўроку1

У МНС расказалі, што натварыла непагадзь па ўсёй Беларусі3

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся17

Курцоў прагоняць з ганкаў шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў14

«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну214

Ціханоўская ў Кіеве паразмаўляла з палоннымі беларусамі, якія ваявалі на баку Расіі7

Праз украінскія ўдары па расійскіх НПЗ рэзка ўзраслі пастаўкі ў Расію бензіну з Беларусі1

Мінпрыроды праверыла «Дукорскі маёнтак» і знайшло ў ім парушэнні3

Паміж Бабруйскам і Магілёвам на трасу ўпаў дуб і заблакаваў увесь рух1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала21

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць