Свет1414

Расійская прэса: Януковіч узяў курс на НАТО, ЕС

Віктар Януковіч змяніў замежнапалітычны курс краіны і дзейнічае яшчэ больш актыўна, чым Юшчанка.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч змяніў замежнапалітычны курс краіны і цяпер яшчэ больш актыўна, чым яго папярэднік на пасадзе Віктар Юшчанка, праводзіць курс на збліжэнне з НАТО. Ён абмяркоўвае з кіраўніцтвам альянса будучыню Чарнаморскага флоту Расіі, супрацьракетную абарону, прыднястроўскае ўрэгуляванне, рэформу ўкраінскай разведкі, энергетычную і эканамічную бяспеку Украіны і канцэпцыю замежнай палітыкі.

Пра гэта ў аўторак піша блізкая да Крамля газета «Камерсант», аналізуючы закрыты дакумент з графікам ўкраінска-натаўскіх мерапрыемстваў на 2011 год, які апынуўся ў распараджэнні журналістаў выдання.

Высокапастаўленая крыніца «Коммерсанта» ва ўкраінскім ўрадзе заявіла, што змены ў замежнапалітычнай арыентацыі Украіны звязаныя з расчараваннем украінскага боку ў развіцці адносін з Расеяй, у прыватнасці, адсутнасці раўнапраўнага дыялогу па энэргетычных і гандлёвых пытаннях.

«У нас была ілюзія, што калі ў адносінах з Расіяй зняць ключавыя раздражняльнікі накшталт прызнання Галадамору генацыдам, планаў ўступлення ў НАТО, нежадання працягваць прысутнасць Чарнаморскага флоту, то ўсё наладзіцца. Але гэтага не адбылося. Масква хоча, каб мы знаходзіліся ў яе арбіце і яшчэ за гэта ёй жа і даплочвалі. Узяць хоць бы Мытны саюз. Нас туды вельмі дзіўна клічуць. Нам не кажуць, што мы ад гэтага выйграем, а паказваюць на тое, што страцім і якія санкцыі ўвядуць, калі адмовімся ў яго ўступаць і, не дай бог, створым зону свабоднага гандлю з ЕС», — сказала крыніца.

Паводле яго слоў, Кіеву такі падыход не падабаецца, і, паколькі дыялогу на роўных не выходзіць, там маюць намер збліжацца з Еўропай.

«Гэта не мы аддаляеемся ад Расеі, а яна нас адштурхвае», — растлумачыў чыноўнік.

Украіна, у прыватнасці, рэфармуе армію па лекалах НАТО, каб яна магла цалкам упісацца ў альянс.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся9

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся9

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць