З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1414

«В Беларуси права человека не нарушаются», кажа лукашэнкаўскі пасол

Да свята 3 ліпеня брытанская расійскамоўная газета «Англия» апублікавала інтэрвію з амбасадарам Беларусі ў Вялікай Брытаніі Аляксандрам Міхневічам.

Да свята 3 ліпеня брытанская расійскамоўная газета «Англия» апублікавала інтэрвію з амбасадарам Беларусі ў Вялікай Брытаніі Аляксандрам Міхневічам.

Нічога незвычайнага ў ім няма, але дазволю сабе прычапіцца да адной, напрыклад, фразы:

«

— А как вы относитесь к протестам, которые проходят напротив вашего посольства в Лондоне? Вы общаетесь с протестующими?

— Протесты — это громко сказано. Иногда придет группка людей, сами себя пофотографируют и довольные расходятся. Более того, некоторые давно выехали из своей страны, они не знают, какая у нас обстановка, вычитывают какие-то слухи из интернета. Когда-то я выходил, говорил с ними, потом мои слова извратили в прессе. Тем не менее пусть приходят, задают вопросы по существу, а еще лучше пусть приедут в Беларусь и увидят своими глазами, как мы живем. Надо не протестовать, а работать на благо своей страны.

»

Дыпламаты да дэманстрантаў на маёй памяці сапраўды ніколі не выходзілі — хіба шчоўкалі бліцам фотаапарата з-за кратаў на сваіх вокнах :)

У астатнім прыкра бачыць тыповы паток дэзынфармацыі, які звычайна валіцца на чытачоў «Советской Белоруссіі» (хаця ці мае яна чытачоў?) і гледачоў беларускай дзяржаўнай тэлевізіі.

«Громко сказано» — гэта таварыш амбасадар пра вось гэту ці гэту акцыі? Ці, можа, пра цэлы марш пад бел-чырвона-белымі сцягамі з удзелам галівудскіх зорак?

Ці, можа, проста няма чаго змястоўнага адказаць на крытыку палітычнай сітуацыі ў Беларусі — засталіся толькі звыклыя смешныя мантры пра чыстыя вуліцы?

Адрозненне ў тым, што ў Беларусі лукашэнкаўцы пакуль што могуць рабіць, што хочуць, але за межамі Беларусі яны вымушаны твар у твар стаяць перад аб’ектыўнай рэальнасцю.

У Беларусі лукашэнкаўскі рэжым пераследуе іншадумцаў — але ў Брытаніі самі лукашэнкаўцы робяцца ізгоямі.
Дый што там Брытанія — і ў Расіі гэты асуджаны гісторыяй рэжым, чые прадстаўнікі ніколі не былі дамоваздольнымі, ніколі не ўмелі цывілізавана дыскутаваць, але ўмелі толькі хлусіць і хаміць, робіцца чым далей, тым усё болей нерукападатным.

Раней амбасада Беларусі ў Брытаніі ўжо адзначылася ганебным прэс-рэлізам, апублікаваным у самы разгар рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г., дзе аўтары распавядалі пра раздольнае жыццё вязняў турмы КДБ. Потым на сваім сайце дыпламаты апублікавалі спасылку на прапагандысцкі фільм «Жалезам па шкле».

Але адпаведныя пратэсты з боку грамадскасці былі данесеныя да прадстаўнікоў брытанскай дзяржавы. І

Брытанія, да яе гонару, у апошнія месяцы вельмі актыўна займаецца праблемамі дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.
Пасля выбараў 2010 г. брытанскі ўрад рэгулярна выступае з крытычнымі заявамі на адрас беларускага рэжыма.

Больш за гэта - ёсць інфармацыя, што ў сувязі з гэтым скандальным інтэрвію беларускага дыпламата, члены брытанскага парламента Трэйсі Краўч, Тоні Лойд і лорд Алф Дубс ужо вырашылі прыйсці ў сераду да беларускай амбасады, каб паўдзельнічаць у пратэстах разам з беларусамі.

«Пусть не ждут от нас того, что мы начнем посыпать голову пеплом», паэтычна апраўдваецца пан Міхневіч. «Я вспоминаю слова Черчилля 'Никогда не буду критиковать свою страну за границей, хотя дома я могу быть самым жестким критиком того, что происходит на моей родине'»

Можна зразумець, што амбасадар — заўжды закладнік сваёй пасады. Але хто абірае сабе працу на гэты рэжым, той выракае сябе на адпаведную крытыку. Нічога асабістага.

Так ці іначай,

у гэту сераду сустракаемся перад амбасадай Беларусі ў Брытаніі, а 17:00. Пляскаем у далоні!

PS Будучы прафесіяналамі, журналісты газеты, аднак, далі магчымасць выказацца і незгодным з паслом А. Міхневічам (чытайце тут)

Каментары14

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі10

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію28

Мільёны спроб узлому. Банкі, авіякампаніі, дзяржустановы па ўсім свеце адключаюць анлайн-сэрвісы праз дзіркі ў бяспецы PHP1

Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго17

За хабар арыштавалі кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната. Два месяцы таму ён прымаў на заводзе прэм'ера Турчына

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай7

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі10

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць