Афіша33

Гурток «Беларуская культура» запрашае дзяцей малодшага школьнага ўзросту

У праграме: Мова і літаратура Беларусі, беларускія народныя традыцыі, дзіцячы фальклор і гісторыя роднага краю.

У гродзенскім Палацы творчасці дзяцей і моладзі працуе гурток «Беларуская культура». Дзейнасць гуртка разлічана на малодшы школьны ўзрост і будуецца на выснове тэарэтычных і практычных заняткаў з выкарыстаннем сучасных методык і тэхналогій. Для большага разумення і запамінання тэм, шмат часу адводзіцца гульням і практычным заняткам.

Праграма ўключае:

Мова і літаратура Беларусі

Мова продкаў. Першыя пісьмовыя крыніцы. Мова старажытных летапісаў. Рукапісная кніга. Аб паходжанні беларускіх слоў. Мастацкае слова і перыяды яго развіцця. Беларуская літаратура сярэднявечча і беларускія асветнікі. Першая друкаваная кніга ў Беларусі.

Пісьменнікі Гродзеншчыны. Месцы, звязаныя з імі. Нашы мясціны ў творах мастацкай літаратуры. Сучаснае літаратурнае жыццё горада. Літаратурныя аб’яднанні, таварыствы, клубы. Літаратурныя старонкі ў мясцовай газеце.

Беларускія народныя традыцыі

Новы год і Каляды. Калядныя і навагоднія звычаі беларусаў і іншых народаў. Масленка. Гуканне вясны. Вялікдзень. Прыкметы, якія суправаджаюць кожнае свята.

Дзіцячы фальклор

Беларускія народныя казкі. Прыказкі і прымаўкі. Загадкі. Легенды і паданні. Фальклорныя матывы ў творах беларускіх пісьменнікаў (Купалы, Коласа, Танка і інш.). Гульні дзяцей беларусаў у калядна-абрадавых святах. Вобраз казы, мядзведзя і іншых звяроў у вераваннях і гульнях беларусаў.

Гісторыя роднага краю

Жыццё беларускіх плямён і адкуль мы гэта ведаем. Як і дзе ўзнікалі паселішчы? Назва «Белая Русь». Заняткі старажытных жыхароў Беларусі. Рэкі ў жыцці чалавека. Наш Нёман. Узнікненне Гродна на беразе Нёмана. Гісторыя нашага горада. Легенды ўзнікнення горада. Вуліцы Гродна. Мая вуліца. Назвы вуліц і іх паходжанне.

Усе жадаючыя запітсацца ў гурток могуць звяртацца па адрасе: Каложскі парк, 1 (былы Палац піянераў), каб. 206, тэл. 8 (0152) 74 49 22, +375 (29) 886 89 14.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць