Улада55

МЗС правяло круглы стол па законе «Аб беларусах замежжа»… без «Бацькаўшчыны»

23 мая ў ведамстве сп.Макея прайшло абмеркаванне праекта закон ад суайчыннікаў замежжа.

«Наша Ніва» звярнулася ў Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» па каментар адносна гэтага. Аказалася, прадстаўнікі арганізацыі, што гуртуе беларускую дыяспару, на міністэрскім круглым стале не прысутнічалі. Прычына: іх запрасілі ў дзень круглага стала, так, што паспець на пасяджэнне было ўжо немагчыма.

«Але мы рады, што справа зрушылася», — дыпламатычна адзначыла кіраўніца «Бацькаўшчыны» Алена Макоўская.
«Бацькаўшчына» ад 2001 года лабіравала прыняцце такога закона.

У самім МЗС па выніках круглага стала адзначылі, што «Беларусь не будзе дзяліць беларусаў замежжа па палітычных прынцыпах». Тым не менш, звяртае ўвагу, што да абмеркавання міністэрства прыцягнула толькі лаяльных да сённяшняй дзяржаўнай палітыкі асобаў.

Праект закона мае рамкавы, праграмны характар. Дакумент мае засведчыць увагу дзяржавы да суродзічаў у іншых краінах.
У часе паседжання было абазначана, што «Беларусь разглядае беларусаў замежжа як неад’емную частку беларускага народа», — заявілі ў МЗС.

Этнічныя беларусы або беларускамоўныя кампактна жывуць на Падляшшы і Віленшчыне. Беларусы Смаленшчыны і Браншчыны за ХХ ст. практычна страцілі сваю этнічную і моўную адметнасць.
Беларуская дыяспара Расіі, Украіны, ЗША і Заходняй Еўропы сфармавалася ў выніку палітычнай і эканамічнай эміграцыі ХХ ст., а таксама з ліку дэпартаваных з Беларусі савецкімі ўладамі.

Актыўныя беларускія суполкі дзейнічаюць у Вільні (Літва), Беластоку, Гайнаўцы, Бельску, Варшаве, Гданьску, Кракаве, Уроцлаве (Польшча), Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі (ЗША), Таронта (Канада), Лондане (Брытанія), Берліне (Германія), Кіеве і Львове (Украіна), Пецярбурзе, Маскве, Іркуцку (Расія).

Каментары5

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць