Афіша11

5 верасня — гістарычны чацвер у Магілёве

Алесь Белы і часопіс Arche прэзэнтуюць магілёўцам дзясяткі гістарычных выданняў.

У чацвер, 5 верасня, адбудзецца першая пасля гадовага перапынку прэзентацыя часопіса Arche ў Магілёве. Прысутных чакае захапляльнае знаёмства з дзясяткамі выданняў, найперш гістарычнай скіраванасці.

Гісторык Алесь Белы раскажа пра сваю кнігу «Хроніка Белай Русі. Імагалогія Беларусі», праца над якой заняла ў яго амаль 20 гадоў.

Рэдактары Arche Алесь Пашкевіч і Валер Булгакаў азнаёмяць удзельнікаў прэзентацыі з апошнімі выпускамі часопіса — «Паліцаі і партызаны», «Гістарычная палітыка і гістарычная памяць Беларусі», «Ахвяры і каты».

Размова таксама пойдзе пра іншыя тэматычныя выпускі часопіса Arche — «Вайсковая гісторыя ВКЛ», «Гісторыя беларускай штодзённасці», «Як Гітлер мог перамагчы», «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі», «Грунвальд», «Плошча 19 снежня 2010», «Полацак у прасторы і часе», 1950-я ў Беларусі: «Ад сталінізму да застою», і іншыя публікацыі.

Сустрэча пачнецца, а 19.00 у цэнтры «Кола сяброў» (завулак Чкалава, 16).

Даведкі па т.: (029) 550-79-69.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі13

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

Прадаецца «гатэль у беларускай Швейцарыі». Для інвестара-аматара3

У расійскай Казані памёр Ісус Хрыстос, які судзіўся за імя7

У Дагестане — выбухі на газаправодзе і пякельны пажар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі13

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць