Андрэй Расінскі. Кадры

«Жыцьцё ў ружовым колеры»

Годная біяграфічная стужка, якую варта ўбачыць.

posterЖыцьцё ў ружовым колеры (La Môme)
Францыя – Вялікабрытанія – Чэхія, 2007, каляровы, 140 хв.
Рэжысэр: Аліўе Даан
Ролі выконваюць: Мэрыён Каційяр, Сільві Тэсьцю, Эмануэль Сэнье, Паскаль Грэгары, Жан-Поль Руў, Жэрар Дэпард’ё, Клацільда Куаро
Жанр: Біяграфічная драма
Прызы: Намінацыя на "Залатога мядзьведзя" Бэрлінскага кінафэсту, прыз МКФ у Сыэтле Мэрыён Каційяр за найлепшую жаночую ролю, прыз МКФ у Кобургу за найлепшую жаночую ролю
Адзнака: 7,5 з 10

Сьпявачка Эдыт Піяф, якая нарадзілася ў трушчобах, узьнялася на падмосткі самых прэстыжных заляў. Ейнае жыцьцё – гэта любоў, і гэта песьні, якія дасюль зачароўваюць сэрцы.

Біяграфічныя драмы звычайна павярхоўныя, насычаныя скандальнымі падрабязнасьцямі з жыцьця знакамітасьцяў – і нічога не гавораць пра душу й творчасьць. Іншыя кінабіяграфіі акадэмічна-напышлівыя, манумэнтальныя, нудныя.

Карціна Аліўе Даана шчасьліва пазбаўленая гэтых недахопаў. Жыцьцё слыннай сьпявачкі – гэта голас ейнай душы.

У фільме – стракатая атмасфэра Парыжу, любоў, барацьба й дзіцячая вера, мужнасьць і чалавечнасьць сэрца – і наіўна-пяшчотны гратэск жэстаў.

У рэжысэра Даана былі правальныя стужкі (як “Барвовыя рэкі-2”), былі выкшталцоныя кінапрактыкаваньні (“Хлопчык-з-пальчык”), але біяграфія Эдыт Піяф – гэта моцная й праўдзівая драма, якая працінае да сьлёз.

Актрыса Мэрыён Каційяр зьмяніла фрызуру, згаліла бровы – і на грым патрабавалася да пяці (!) гадзінаў. Каційяр ня вельмі вонкава падобная на Піяф, але яна паказала галоўнае – душу актрысы, ейныя пачуцьці, любоў, няшчасьце й радасьць, упартасьць і весялосьць.

Дзьвюхгадзінная карціна праносіцца на адным подыху, на адным сьпеве – і яшчэ доўга будуць гучаць у сэрцы песьні Эдып Піяф.

Фільм дэманструецца ў кінатэатры “Перамога” на мове арыгіналу – з рускімі субтытрамі.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць