Афіша

«Страх сцэны» і «Закон жаданьня»

Карціна Альфрэда Хічкока з Марлен Дзітрых і правакацыйная стужка Пэдра Альмадовара.

СТВ, 23.15

posterЗакон жаданьня (La ley del deseo)
Гішпанія, 1987, каляровы, 102 хв.
Рэжысэр: Пэдра Альмадовар
Ролі выконваюць: Антоніа Бандэрас, Эйсэбіа Панцэла, Кармэн Маўра, Мігель Маліна, Фэрнанда Гілен
Жанр: Драма
Прэміі: Прэмія “Тэдзі” Бэрлінскага кінафэсту, прэміі кінафэсту ў Багаце за найлепшую рэжысуру, сцэнар, мантаж – усяго 9 узнагародаў і 3 намінацыі
Адзнака: 7 (з 10)

Гісторыя палкага любоўнага трохкутніка, дзе жарсьць прыводзіць да забойства…

Скандальная стужка Пэдра Альмадовара з маладым Антоніа Бандэрасам. Паназакручаны сюжэт, дэтэктыўныя інтрыгі, надрывы гішпанскае мэлядрамы. Як заўжды ў Альмадовара – любоўны трохкутнік цалкам мужчынскі (Бандэрас нат зьняўся ў рызыкоўных сцэнах). Але ў адрозьненьні ад наступных стомленых стужак майстра, карціна “Закон жаданьня” мае драйв – і зьдзіўляе сваё нэпрычэсанасьцю й дзёрзкаю рэжысурай.

НТВ-Беларусь, 23.25

Сын прывіда

АНТ, 01.30

posterСтрах сцэны (Stage Fright)
Вялікабрытанія, 1950. чорна-белы, 110 хв.
Альфрэд Хічкок
Ролі выконваюць: Джэйн Ўайман, Марлен Дзітрых, Майкл Ўайлдзінг, Рычард Тод, Алістар Сім
Жанр: Трымценьнік
Прызы: Прыз МКФ у Лакарна, намінацыя на прэмію Эдгара По за найлепшы фільм
Адзнака: 7 (з 10)

Студэнтка Ева спрабуе адвесьці ад свайго сябра абвінавачаньні ў забойстве, у якіх павінная тэатральная зорка Шарлота (Марлен Дзітрых). Але жыцьцё не прытрымліваецца схемаў, і выкананьне галоўнай ролі на сцэне можа завершыцца сьмерцю…

Карціну Альфрэда Хічкока “Страх сцэны” крытыкуюць за празьмерную тэатральнасьць і недастатковы саспенс. Але рэжысэр, які заўжды выкарыстоўваў умоўнасьць у сваіх мэтах, разгортвае гаваркое відовішча з плоймай гумару й фірмовай іроніі.

Хічкок, які любіў тыраніць актораў і заяўляў, што найлепшыя выканаўцы ва Ўолта Дыснэя, бо непатрэбнае можна сьцерці – нарваўся ў “Страху сцэны” на Марлен Дзітрых.

Што з гэтага атрымалася – менскіх на тэлеэкранах. На фота – Альфрэд Хічкок і Марлен Дзітрых.

Божа, як мне пасуе жалоба! Ці нельга вось гэты выраз на сукенцы глыбей зрабіць? Ды яшчэ наперадзе начапіць якую-небудзь цацанку… (Удава Шарлота ў выкананьні Марлен Дзітрых)

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць