Мова1515

Ужо трэція курсы белмовы ў Мінску: першы занятак сёння

Задача курсаў — вывесці беларускую мову са пасіву ў актыў.

Зрабіць першы крок насустрач роднай мове стане яшчэ прасцей. Ад чацвярга ў Мінску пачнуцца новыя бясплатныя курсы беларускай мовы «Моваведа». Ладзіць заняткі будзе філолаг Аляксей Шэін:

«Я арганізоўваў курсы беларускай мовы ў 2008-2012 годзе. Яны так і называліся: курсы беларускай мовы. Пасля пяці сезонаў заняткаў, праз якія прайшло некалькі сотняў чалавек, курсы сышлі ў адпачынак.

Цяпер было вырашана аднавіць курсы. Каб адбудавацца ад «Мовы ці кавы» і «Мовы нанова», давялося прыдумаць назву — «Моваведа».

Аляксей кажа, што курсы падыдуць для любога зацікаўленага ў беларускай мове чалавека:

«На курсах «Моваведа» не будзе складанага і сумнага, не будзе нудоты кшталту вывучэння граматыкі. «Моваведа» — гэта не курсы, дзе вучаць новай мове. Беларусы ведаюць беларускую мову, бо калі размаўляеш з беларусам па-беларуску, ён разумее. Аднак беларуская мова знаходзіцца ў пасіве. І мая задача — перавесці мову з пасіва ў актыў.

З уласнага досведу скажу: каб перайсці на беларускую мову, пачаць бачыць сны беларуска мовай патрэбна каля трох месяцаў. Гэта калі чалавек вырашыць: вось, пачынаю ад сёння».

Каб прыйсці на курсы «Моваведа» проста так, без папярэдняй рэгістрацыі. Шэін абяцае насычаныя заняткі з дыскусіямі, дэбатамі, займальнымі тэстамі і, вядома, цікавымі гасцямі. Першым на занятак завітае акцёр Купалаўскага тэатра Павал Харланчук.

Дарэчы, Павал Харланчук дапамагаў агучваць вірусныя рэкламныя ролікі курсаў «Моваведа», якія шырока разышліся ў сеціве. 

Заняткі будуць праводзіцца з 22 мая шточацвер а 19-й гадзіне ў канферэнц-зале на 3-м паверсе бізнэс-цэнтра «Валео» па адрасе: вул. Скарыны, 12. Найбольш зручна ехаць ад ст. м. «Маскоўская» на аўтобусах №25, 34, 64 да прыпынку «Каледж сувязі» (6 прыпынкаў ад метро).

Каментары15

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар2

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца12

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»17

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар5

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ3

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў14

Ці вырасце камуналка, калі здаць кватэру «дармаеду»?

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе65

Апалоскванне рота можа прынесці больш шкоды, чым карысці

Парадокс крэатыўнасці: адкрыцці робяць маладыя, а развіваюць ужо існыя тэорыі — немаладыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар2

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць