Свет2323

Стралкоў (Гіркін) прызнаў стратэгічную паразу баевікоў пад Луганскам: «Паўтор Славянска»

Важак тэрарыстаў Данбаса назваў сітуацыю баевікоў «вельмі кепскай».

«Учора праціўнік перарэзаў апошнюю асноўную трасу, што звязвала Данецк з Луганскам і, адпаведна, з Расіяй, — заявіў «галоўнакамандуючы арміяй ДНР» для сяброўскіх інтэрнэт-рэсурсаў (захоўваем стылістыку арыгінала), — Апорныя пункты праціўніка размешчаны цяпер у пасёлках Белае і Вясёлая Тарасаўка. Цяпер укры закопваюць у зямлю некалькі дзясяткаў танкаў і БМП, каб выключыць магчымасць прарыву абароны». І ён ізноў ускосна прызнае, што баевікі атрымліваюць зброю з Расіі: «Здача Белага і Вясёлай Тарасаўкі — гэта стратэгічная параза. Цяпер нас адсякаюць ад мяжы — гэта значыць, ад любога забеспячэння».

Палкоўнік Стралкоў-Гіркін прызнаў таксама вялікую паразу пад Данецкам. «Уначы праціўнік прайшоў праз Тоненькае да аэрапорта Данецка, стварыўшы сетку апорных пунктаў, кожны з якіх абаронены пяццю-сямю танкамі».

Стралкоў-Гіркін, які вылучаецца цынічнай шчырасцю, горка крытыкуе «сваю інтэрнэт-армію»: «Бравурныя паведамленні, як яны дасталі! «Апалчэнне перамагае!» Ага, два разы!.. Адзін да аднаго паўтараецца сітуацыя са Славянскам — праціўнік, прасоўваючыся, рэжа нам камунікацыі, а ў твітарах гучыць «Все хорошо, прекрасная маркіза…»

Гэтым пацвердзілася заява ўкраінскага Мінабароны і допісы карыстальнікаў сацыяльных сетак, што ўчора ўкраінскія сілы дасягнулі вырашальнага поспеху пад Луганскам і Данецкам. Былі разблакаваны аэрапорты Данецка і Луганска і заняты паўднёва-ўсходнія ўскраіны Луганска.

Кола вакол тэрарыстаў замкнулася. Зараз уратаваць іх зможа толькі адкрытае ваеннае ўмяшанне Расіі.

Каментары23

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну2

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Белага дома адбылася перастрэлка, сакрэтная служба ліквідавала нападніка1

Былы хакеіст зборнай расказаў, хто зарабляе на бестселеры яго памерлай жонкі Надзеі Мялешкі1

«Людзі знаходзяцца ў бамбасховішчах». Усік распавёў пра масіраваны напад на Украіну адразу пасля перамогі над Верховенам

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет42

Як ніжнік крыў кральку. Забытая мова беларускіх картачных гульняў7

Чаму многім жанчынам бракуе груднога малака

«Скончыце ўжо гэту бойню». Рэжысёр Звягінцаў атрымаў Гран-пры Канскага фестывалю і звярнуўся са сцэны да Пуціна26

Андрэева Калеснікавай: Цёплы кампрэс з прыгожадушнага самападману не дапаможа11

Стала вядома, што амерыканцы збіраюцца рабіць з Кубай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну2

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць