У Сеціве існуе сайт «Перамога», які спецыялізуецца на дыскрэдытацыі незалежных СМІ і беларускай інтэлігенцыі шляхам яе крытыкі з нібыта «ісцінна-беларускіх» пазіцый.
Учора ён змясціў чарговы «артыкул» «Колькі каштуюць беларускія дэм. СМІ?»
У ім сцвярджаецца, што… «Наша Ніва» «за абсалютна невялікую сумму [правапіс арыгінала — НН] гатовы апублікаваць любую замоўленую навіну ў рубрыцы «Галоўнае». Вось што піша запсеўданімлены аўтар: «Мяркую, што гатовыя яны публікаваць і антыбеларускія артыкулы. Пэўна, справа толькі ў памеры ўзнагароджаньня. Таксама, шкада, што не запыталіся ў Андрэя Скурко, колькі каштуе перадрук Нашай Нівай выступу А.Г. Лукашэнкі ў рубрыку «Галоўная навіна дня»…» — ёрнічае аўтар «Перамогі».
Брудныя выступы «Пераможцаў» разлічаныя на поўных дурняў і параноікаў.
Вядома, што любыя камерцыйныя СМІ змяшчаюць рэкламныя артыкулы. У якасных СМІ яны публікуюцца ў адпаведнай рубрыцы «На правах рэкламы». Ёсць такая рубрыка і ў «НН». Вось яна. Як бачыце, нічога антыбеларускага ў ёй няма.
Матэрыялы з рубрыкі «На правах рэкламы» могуць трапляць і ў блокі «Галоўнае», «Фота-відэа», але яны ўсё адно застаюцца пазначаныя як «На правах рэкламы». Тое самае і ў газеце.
На шчасце, беларусы — не дурні. І таму спробы «Перамогі» ўбіць кліны, пасварыць беларусаў між сабой не мелі поспеху. Не раз ужо «порнаможцаў» лавілі на грубай фальсіфікацыі. Вось і сычаць змеі «Перамогі», шукаюць гразі, каб замаскіраваць сваю бяздарнасць.
-
Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі
-
Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі
-
«Наша Ніва» атрымала тры журналісцкія прэміі. Сярод пераможцаў Бугай і Роўда
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары