Мова1717

Мова наша. «Канечне» — ці тое гэта, што Вы думалі?

Ужо даўно, відаць, усе выкарыстоўваюць гэтае слова спрэс у значэнні «вядома», «праўда што», «а як жа!». Як нейкае сцвярджэнне або пацверджанне. Так і слоўнікі нашы прапісваюць. Але, дзякаваць богу і добрым людзям, не толькі так.

Трэба ведаць, што так было не заўсёды. Цяперашняе папулярнае значэнне «канечне» ці «канешне» — гэта новае значэнне і мабыць вынік агрэсіўных паводзін мовы-суседкі. Наш прабацька Францішак Багушэвіч (салодкая памяць яго) выкарыстоўваў гэтае слова ў значэнні «абавязкова»:

Ці ж ужо нам канечне толькі на чужой мове чытаць і пісаць можна? («Дудка беларуская»)

Такое ж значэнне мы сустракаем і ў Коласа, што, дарэчы, заўважыў тлумачальны слоўнік. А вялікі знаўца жывога чалавечага слова Кузьма Чорны выкарыстоўвае «канечне» толькі ў значэнні абавязкова. Гэтае слова добра кладзецца таксама і замест паскуднай калькі «неабходна». Як на мой густ і досвед, то ўсе гэтыя «неабходна», «безумоўна» трэба наогул выкінуць к чорту, калі мы жадаем гаварыць свабодна, багата і смачна. Яны збядняюць нашу мову, а знаўцы з імі заўсёды змагаліся. Вынік іхняга змагання не надта добры, як відаць.

Гляньце, як хораша і самабытна нашае «канечне» праяўляецца ў мове Кузьмы Чорнага:

Дык не канечне і табе ісці служыць ліха ведае за што чорту лысаму. (Кузьма Чорны «Лявон Бушмар»)

Яна парывалася ўсё на гэта, але ж хіба малы свет чалавеку, што канечне думаць пра адно ўсё? (тамсама)

Пасмакуйце гэтыя сказы. Прымерайце на сваю гаворку. Можа варта выкарыстоўваць гэтыя словы акурат у гэтым, даўнейшым значэнні? А тое іншае, ноўшае — лепей заняць іншымі смачнымі выразамі, рознымі да рознага кантэксту: «і праўда», «а як жа!», «вядома ж», «праўда што!», «дзіва што». І мова блішчыць і бруіцца. Спору Вам.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сілаў беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»2

Камандуючы Сілаў беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Новы герой у Расіі: Дзіма з Ішыма выйшаў з бара, а прачнуўся за 300 км — у Цюмені, у вагоне з вугалем12

Першая чарга кальцавой лініі мінскага метрапалітэна дойдзе толькі да Вяснянкі2

Пастар Грэм паабяцаў заўтра памаліцца за Лукашэнку42

Унучка наркама замежных спраў СССР скончыла жыццё самагубствам праз напад Расіі на Украіну2

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам14

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сілаў беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»2

Камандуючы Сілаў беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Аляксандра Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць