Свет4242

У доме былога кіраўніка спецслужб ПНР знайшлі пачак з дакументамі агента Валэнсы

Чэслаў Кішчак быў міністрам унутраных спраў ПНР і адным з аўтараў пагаднення Круглага стала аб пераходзе Польшчы да дэмакратыі.

Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса ўсё-такі быў сакрэтным асведамляльнікам спецслужбаў камуністычнай Польшчы. Гэта вынікае з дакументаў, знойдзеных у доме памерлага мінулай восенню генерала Чэслава Кішчака, які ў часы Польскай Народнай Рэспублікі кіраваў спецслужбамі.

Як паведаміў старшыня Інстытута нацыянальнай памяці Лукаш Камінскі, у доме генерала Кішчака знайшлі пакунак дакументаў з далучаным лістом ад Кішчака, датаваным красавіком 1996 года. У ім генерал паведамляе, што дакументы датычаць сакрэтнага супрацоўніка пад псеўданімам «Болек», пад якім працаваў Лех Валэнса.

Пакунак быў падрыхтаваны для адпраўкі дырэктару Нацыянальнага архіва, але генерал Кішчак так і не даслаў яго.

Дакументы налічваюць 279 старонак і ўтрымліваюць, між іншым, падпісаную Валэнсам згоду на супрацу са спэцслужбамі ПНР і квітанцыю на атрыманне грашовых сум.

Цяпер адбываецца каталагізацыя знойдзеных дакументаў.

Як вынікае з дакументаў, Валэнса быў завербаваны з 1970 да 1976 гадоў. Гэта значыць, за чатыры гады да таго, як ён узначаліў «Салідарнасць». 

Раней тыя самыя абвінавачванні Валэнсу ўжо выстаўляліся. Аднак люстрацыйны суд прызнаў, што гэта фальсіфікацыі, а паперы пра супрацоўніцтва былі ў пазнейшы час сфабрыкаваныя спецслужбамі, каб мець магчымасць дыскрэдытаваць апазіцыянера. Новая знаходка, імаверна, прывядзе да паўторнага расследавання.

Лех Валэнса (злева) і Чэслаў Кішчак (справа) былі сярод архітэктараў Круглага стала.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны1

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны1

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць