Усяго патроху7373

У апытанцы ў ВК «Советской Белоруссіі» большасць выказалася за ўжыванне назвы «Масковія» замест «Расія»

Прапанова некаторых дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны заканадаўча рэкамендаваць называць «Расію» «Масковіяй» была тролінгам высокага ўзроўню. Інфармацыя пра такую ініцыятыву шырока разышлася ў СМІ. Напісала пра яе і прэзідэнцкая «Советская Белоруссія». А на сваёй старонцы ў ВК газеты размясціла і апытанку чытачоў. Расія ці Масковія?

Па стане на 12.00 25 лютага ў ёй прагаласавала амаль 1500 чалавек. 77% з іх аддалі перавагу Масковіі.

Да XVII ст. на беларускіх і ўкраінскіх землях Расію сапраўды называлі пераважна Масковіяй.

Грэчаскую назву «Расія» маскоўскія князі пачалі культываваць ад XVI ст., разумеючы, што такая назва абгрунтоўвае іх прэтэнзіі на ўсе землі былой Кіеўскай Русі.

У беларускіх і ўкраінскіх гаворках да ХХ ст. «рускімі» называлі беларусаў і ўкраінцаў, у адрозненне ад «расейцаў», «расійцаў» ці «маскалёў», і толькі ў ХХ ст. гэтыя паняцці змяшаліся.

Тонкі тролінг украінскіх дэпутатаў-радыкалаў нагадаў пра гэтыя гістарычныя нюансы.

Каментары73

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны1

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны1

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць