З Масквы. Блог Алеся Чайчыца2727

Алесь Чайчыц: Мандаты Анісім і Канапацкай — гэта плацдарм

Апазыцыя павінна выкарыстаць яго для пераменаў у Беларусі.

Усіх нас можна павіншаваць: па выніках выбараў у Палату прадстаўнікоў беларускі парлямэнтарызм падняў сваю плянку і па сваёй якасьці, нарэшце, наблізіўся да стандартаў Вэнэсуэлы, Ірану ці Азэрбайджану. Упершыню за дваццаць гадоў у парлямэнт былі абраныя (прызначаныя) прадстаўнікі альтэрнатыўных палітычных сілаў, і цяпер, як і ў Вэнэсуэле ці пуцінскай Расеі, у Палаце прадстаўнікоў будуць засядаць сапраўдныя апазыцыянэры, хай хоць два. Усё проста як у людзей.

Два чалавекі, Алена Анісім і Ганна Канапацкая, будуць прадстаўляць у Палаце прадстаўнікоў тры мільёны чалавек апазыцыйнага і беларускамоўнага электарату.

Гэта мізэрна, але перад гэтым нас з вамі там не прадстаўляў ніхто. Гэта сымбалічная і дробная, але перамога апазыцыі.

Пры гэтым зразумела, што выбары не былі дэмакратычнымі і што

Палата прадстаўнікоў і надалей не зьяўляецца прадстаўнічым органам. Маштаб парушэньняў зноў быў цалкам непрымальным.

Да ранейшых парушэньняў напярэдадні дня галасаваньня дадаліся і прымушэньне да датэрміновага галасаваньня, і відавочная фальсыфікацыя пратаколаў, і іншыя звыклыя рэчы, якія ператвараюць тэхнічную і сухую працэдуру выбараў дэпутатаў парлямэнту ў ганебны дзікунскі балаган, за які эўрапейскай краіне ў 21. стагодзьдзі мусіць быць сорамна.

Прызначэньне дэпутатаў ад апазыцыі — гэта, бясспрэчна, крок насустрач ад уладаў. Як я пісаў раней, улады ня здолелі пайсьці на правядзеньне паўнавартаснай дэмакратычнай выбарчай кампаніі, але яны хаця б ускочылі ў апошні вагон цягніка, каб адзначыцца перад Захадам хоць якім прагрэсам. Лёд усё ж-такі крануўся.

Цяпер справа за апазыцыяй: гэты адваяваны пляцдарм неабходна напоўніцу выкарыстоўваць для прасоўваньня далейшых пераменаў у Беларусі.

Апазыцыя атрымала новыя рычагі ўплыву на сытуацыю ў краіне, а Алена Анісім і Ганна Канапацкая зрабілі вырашальны прарыў у сваёй палітычнай кар’еры. Усё цікавае толькі пачынаецца.

Каментары27

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць