Грамадства1616

Адам Мальдзіс: «Я адмоўлюся ад звання ганаровага грамадзяніна Астраўца, калі дубы зрэжуць!»

Дубы маюць асаблівае значэнне ў гісторыі Астраўца, кажа гісторык.

Хоць 84-гадоваму Адаму Мальдзісу ўжо нялёгка хадзіць, ураджэнец Астравеччыны прыйшоў у Рэдакцыю «Нашай Нівы», каб перадаць сваё меркаванне землякам. Прафесара так зачапіла спілоўванне дубоў у Астраўцы дзеля будаўніцтва новага квартала.

Адам Мальдзіс не можа стрымацца.

«Як астраўчане могуць пасягаць на тое, што ў іх гербе!? — абурыўся Адам Іосіфавіч. — Дуб — гэта ж спрадвечны сімвал Астраўца!».

Ён нават адмыслова прынёс магніцік з уласнага халадзільніка з астравецкім гербам.

«Там жа, у Астраўцы, быў маёнтак віленскага ваяводы Альбрэхта Гаштаўта — аднаго з арганізатараў і «распрацоўшчыкаў» выдання Статуту ВКЛ. Неаднаразова туды ездзілі віленскія арыстакраты, і нават кароль, і — я ўпэўнены — і наш першадрукар Скарына, бо З 1526 года па 1530 ён служыў у віленскага біскупа Яна. А біскуп быў сын польскага караля, — распавёў Мальдзіс. - І дарога ад Вільні да Астраўца мела назву «каралеўскай», а ў гістарычных дакументах яе называюць «вялікай» — бо на ёй быў вялікі рух. Яна была абсаджаная менавіта дубамі — дуб быў сімвалам каралеўскай улады. Дубы былі і ля маёнтка, і ля касцёла. У астатніх мястэчках, ля іншых маёнткаў дубоў няма. І нават калі сённяшнія тыя дрэвы ўжо высаджваліся пазней, то ўсё роўна — гэта частка нашай гісторыі, якую нельга знішчаць».

Мальдзіс паведаміў, што ён гатовы пратэставаць супраць высякання дубоў. Прычым, даволі нечаканым чынам.

«Мне прысвоілі званне ганаровага грамадзяніна Астраўца — тады яшчэ не горада, а гарадскога пасёлка. Калі гэтую вырубку не адменяць, то я адмоўлюся ад звання», — з горыччу сказаў Адам Іосіфавіч.

Чытайце таксама: SOS! У Астраўцы высякаюць векавыя дубы

«Месца ім мала! Высякаюць такія дрэвы, якія былі б аздобай любога горада, любога квартала! Ды ў любой краіне людзі гатовыя дорага заплаціць, каб мець такі прыгожы дуб на сваёй вуліцы, а ў нас трацяць бензін і псуюць пілы на зразанне», — эмацыйна напісаў нам чытач з Астраўца, які папрасіў падпісаць яго Мар'янам (адрас у Рэдакцыі ёсць).

Высветлілася, што займаецца работамі даччынае прадпрыемства мясцовага ЖКГ пад назвай «Вытворча-рамонтны ўчастак».

Гэта абумоўлена планам забудовы, які ўжо прайшоў усе экспертызы і зацверджаны. На гэтым месцы будуць пракладаць газаправод, кажа дырэктар прадпрыемства Казімір Багдановіч.

Тым часам «Наша Ніва» атрымала ўжо іншы ліст ад чытачоў Вячаслава П. і Дзіяны Д., якія скардзяцца, што «пад нож» дзеля будаўніцтва новага мікрараёна (паміж вёскамі Каменка, Слабодка і самім Астраўцом) пойдзе цэлы ландшафтны луг — больш за 40 дрэваў. Вось гэты:

«Наша Ніва» будзе далей сачыць за сітуацыяй, але звароты ў мясцовыя кантралюючыя органы павінны пісаць і самі жыхары, каб зберагчы мясцовую прыгажосць.

Адрас Астравецкага райвыканкама: 231201, г. Астравец, вул. К.Маркса, 2. Тэлефон: (01591) 2-12-24. Займаецца такімі пытаннямі аддзел ЖКГ і галоўны архітэктар раёна.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць