Афіша44

У нядзелю ў філармоніі — урачысты канцэрт-прысвячэнне Скарыну і Лютэру

12 лютага ў вялікай канцэртнай залі Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе ўрачысты канцэрт, прысвечаны 500-годдзю беларускай Бібліі і беларускага кнігадрукавання, а таксама 500-годдзю рэфармацыі ў Еўропе.

На канцэрце ўпершыню ў Беларусі прагучаць адкрыцці музыкі Рэнесанса і ранняга Барока, а таксама самыя яркія фрагменты шэдэўраў Высокага Барока — Пасіёнаў паводле Мацвея і Яна, Месы сі-мінор вялікага Баха і араторыі «Месія» Гендэля.

Акрамя таго, загучыць і Берасцейскі канцыянал — першы ў Беларусі друкаваны нотны зборнік, ажно 1558 года! Вы пачуеце псальмы, якія 450 гадоў таму спявалі нашыя продкі ў кальвінскіх зборах, і між іншым — слаўны Мікалай Радзівіл Чорны: менавіта ён быў фундатарарам Канцыянала.

У праграме — выступленне дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Беларусі Наталлі Міхайлавай, ансамбля салістаў «Вытокі», камернага аркестра «Capella Academia».

У 2017 годзе спаўняецца 500 год з дня, калі Францыск Скарына ўпершыню надрукаваў беларускую кнігу. Не выпадкова, што першай надрукаванай кнігай па-беларуску стаў біблейскі «Псалтыр». Акурат у 1517 годзе ў самой Еўропе распачаўся магутнейшы рух Рэфармацыі, збудаваны на аўтарытэце Святога пісання. Менавіта гэтым двум падзеям і прысвечаны будучы канцэрт.

Аўтар гэтага праекта і дырыжор — лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Фралоў. Пачатак — 19.00. Квіткі даступныя ў касах філармоніі і ў білетных аператараў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацку адкрылі мурал, прысвечаны загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку ФОТЫ2

Украінцы нанеслі ўдар па расійскай школе падрыхтоўкі аператараў БПЛА. Загінуў і кіраўнік школы16

На беларускім палігоне адпрацавалі прымяненне ядзернай зброі5

Пад Мінскам упершыню за доўгі час ажыў слаламны канал3

Франклін Грэм сустрэўся з дыпламатамі ў Вільні1

МЗС пракаментавала агнястрэльнае раненне беларускага грамадзяніна ў Польшчы5

На Гродзеншчыне ў аварыі загінулі жанчына і гадавалае дзіця2

Прайшлі ператрусы ў офісах кампаніі Royal Partners у Мінску

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць