Грамадства2222

«Гэта ўсяго толькі бруд»: Дашкевіч заклікае не дапусціць пабудовы офісаў каля Курапат

Фота Рамана Пратасевіча.

«Не ведаю, можа быць мы ўзяліся за непасільную ношу. Можа быць, гэтым і не трэба было займацца. З другога боку, ці маглі мы так проста зжэрці карумпаваны перакрой ахоўнай зоны Курапатаў?

— так разважае Зміцер Дашкевіч у сябе ў фэйсбуку. — Каб зжэрлі незаўважна, было б мо і сорамна хадзіць на Дзяды паўз гэты цэнтр і потым ля крыжоў распавядаць, як мы беражэм памяць продкаў. Таму мы не зжэрлі. Мы разам з вамі далі бой.

Але сілы не роўныя. 30 будаўнікоў кідаюцца на некалькіх абаронцаў. Так, пад вечар падыходзіць і па 50 чалавек у дапамогу, але ўночы супрацьстаяць усёй сыстэме застаецца ўсяго некалькі чалавек. Некалькі змораных чалавек — Арцём Леўчанка, Siarhiej PalčeŭskiJaromienak Uladzimir, Дзмітры Крамянецкі — усе яны не спалі па дзве ночы. Сам я амаль увесь дзень працаваў, а цяпер дома. Але толькі для таго, каб за пару гадзін сну набрацца сілаў і заўтра легчы пад трактар ды на гадзіну спыніць будоўлю».

Дашкевіч перажывае, што да пратэсту супраць пабудовы офіснага цэнтра на мяжы ахоўнай зоны Курапат далучылася няшмат людзей.

«Чаму толькі Арцём Леўчанка, якога трасе ад хваробы, не спіць дзве ночы? Чаму толькі Сяржук Пальчэўскі і Зьміцер Крамянецкі ўночы супрацьстаіць будаўнікам? Чаму трываюць варту ў Курапатах Уладзь Яроменак і Raman Vasiljeŭ, у якіх дома жонкі і маленькія дзеці? Калі Курапаты нікому не трэба — то ўсё ў норме! Але калі трэба, дык давайце адкажам на гэта пытанне: чаму яны не спяць суткамі, а мы дрыхнем?

Заўтра я пад трактар лягу, але калі патрыёты не палічаць за патрэбнае выйсці і бараніць Курапаты, я сам раскідаю гэты намёт і разганю ўсіх па хатах — каб Уладзь Яроменак начаваў дома з сям’ёю, а не ў лесе», — абяцае Дашкевіч.

Ён прызнае: «Можа быць, гэта была непасільная ноша. Мне сорамна і крыўдна прызнаць сваю паразу? Сорамна, аднак, як кажа мая дачурка Мара — любіцелька кімаўскіх перакладаў «Свінкі Пэпы» — гэта бруд, гэта ўсяго толькі бруд». Ён падсумоўвае: «Нават калі мы прайграем у гэтым супрацьстаянні … памятайце: гэта ўсяго толькі бруд — абцёрся, і рушыш далей».

Нагадаем, што пачатак пабудовы офіснага цэнтра на вуліцы Мірашнічэнкі выклікаў пратэсты мясцовых жыхароў і абаронцаў мемарыяла Курапаты.

На пляцоўцы, выдзеленай пад забудову, не выяўлена пахаванняў і яна не ўваходзіць у тэрыторыю мемарыяла. Але яна раней была часткай ахоўнай зоны вакол мемарыяла, і толькі ў 2014 годзе гэтую пляцоўку вывелі з ахоўнай зоны. Узнікае пытанне, як кампанія «КІПрэканструкцыя» магла ў 2013 годзе ўзяць у арэнду зямлю ў ахоўнай зоне Курапатаў.

Намер пабудаваць офісны цэнтр каля Курапат рэзка скрытыкаваў старшыня Таварыства аховы помнікаў Беларусі Антон Астаповіч.

Пяць пытанняў і адказаў пра канфлікт вакол забудовы ў Зялёным Лузе каля Курапат

Каментары22

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Спрабуючы абысці канкурэнтаў, Google прэзентуе новую, больш танную мадэль штучнага інтэлекту1

УЕФА пажыццёва дыскваліфікаваў трэнера, які таемна здымаў у распранальні на відэа сваю жаночую каманду4

Беларусы за паўгода праз зноў адкрытыя пераходы Польшчы правезлі тавараў на $17 мільёнаў, і гэта толькі праз Tax Free5

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі15

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць