Афіша

«Шляхамі Слова»: Кс. Сяргей Сурыновіч прачытае заўтра публічную лекцыю пра беларускія пераклады Бібліі

Беларусы не маюць сёння Святога Пісання, якое б адпавядала сучасным навуковым крытэрыям біблійнага перакладу, лічыць даследчык Святога Пісання і мовазнаўца ксёндз Сяргей Сурыновіч, пробашч парафіі Святой Троіцы ў Друі Браслаўскага раёна.

У сваёй лекцыі ў суботу ён распавядзе, як Біблія на тэрыторыі сучаснай Беларусі пасялілася з часоў з’яўлення на нашых землях паслядоўнікаў Добрай Навіны Ісуса Хрыста, хрысціян і хрысціянства, якое мела дастаткова скамплікаваныя і адрозныя пад гледзішчам паходжання і традыцый шляхі пранікнення. Слухачы падрабязна даведаюцца пра пераклад Скарыны, які быў зроблены з Вульгаты святога Гераніма, перакладзенай на чэшскую мову і таму цалкам супадаючы з заходняй каталіцкай традыцыяй.

Фота з блога лектара

Даследчык распавядзе, як выданнем біблійных кніг пазней займаліся Васіль Цяпінскі, Сымон Будны, Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец, Канстанцін-Васіль Астрожскі, Стэфан Зізаній, Мялецій Сматрыцкі, Спірыдон Собаль, Максім Вашчанка і іншыя выдаўцы. Будзе адзначаны перыяд ад канца ХVІІІ стагоддзя і да 20-х гадоў ХХ стагоддзя, калі біблійныя кнігі ў Беларусі наогул не друкаваліся і калі на працягу стагоддзяў не было зроблена ніводнага перакладу на беларускую мову.

Лектар падрыхтаваў мультымедыйную прэзентацыю асоб перакладчыкаў і перакладаў і выставу выданняў перакладаў Бібліі ХХ-ХХІ стагоддзяў са свайго ўласнага збору.

Акрамя таго, у якасці мастацкага суправаджэння імпрэзы дакладчык абраў жывапісныя творы мастака Насты Бурко (адзін з яе твораў скарыстаны на вокладцы Мерапрыемства) і музычныя кампазіцыі Наталлі Нікіцінай, якія выканае сама Наталля.

Кс. Сяргей Сурыновіч мае годнасць дактаранта біблістыкі, з’яўляецца кандыдатам навук агульнага мовазнаўства.

Лекцыя пачнецца 11 сакавіка з 15.00.

Адрас: пр.Дзяржынскага, 57, паверх 9, TUT.BY Gallery.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў27

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

Пад Барысавам мядзведзіца нарадзіла ажно чатырох медзведзянят. Гэта вельмі рэдкі выпадак3

Раcія працягвае ціснуць на Арменію і словамі, і справамі9

У Полацку адкрылі мурал, прысвечаны загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку ФОТЫ2

Украінцы нанеслі ўдар па расійскай школе падрыхтоўкі аператараў БПЛА. Загінуў і кіраўнік школы16

На беларускім палігоне адпрацавалі прымяненне ядзернай зброі5

Пад Мінскам упершыню за доўгі час ажыў слаламны канал3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў27

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць