Усяго патроху77

«Я быў малады, зараз мяне самапіяр не цікавіць». Чым сёння займаецца той самы бажэственны Зураб?

Аднойчы, дзякуючы нарысу пра сябе, замоўленаму ў часопісе «Пінгвін», прадпрымальнік Зураб Аруджаў прачнуўся знакамітым. Ён хацеў, каб пра яго гаварыў увесь Мінск, а атрымаў нават больш. Пасталеўшы, Зураб не імкнецца да рэкламы сваёй асобы, гадуе разам з жонкай дачку, а на днях распачаў новую для сябе справу: адкрыў студыю фларыстыкі.

Зураб версіі часопіса «Пінгвін».
Бажэственны Зураб сёння.

«Бажэственны Зураб. Бажэственны — менавіта так ахрысцілі яго тата-азербайджанец і мама-беларуска. І хоць імя яго па паходжанні грузінскае, таму што бабуля яго была грузінкай, гэта толькі дадае разыначку яго знешнасці і характару. Зураб… Незвычайны, шчыры, яркі, эпатажны, моцны, высакародны — можна да бясконцасці пералічваць усе яго мужчынскія якасці. Ён проста любіць добрыя аўтамабілі, і яны яму пасуюць! Ён малады і амбіцыйны. Ён любіць усё самае лепшае — найлепшыя курорты, найлепшыя клубы і рэстараны, адпачывае заўсёды толькі ў найлепшых гатэлях, ён п'е толькі найлепшае шампанскае…».

Калі вы не памятаеце гэтых радкоў з «інтэрв'ю тысячагоддзя», то вы ці занадта малады, ці проста жывяце ў медыявакууме. У 2011 годзе рэдактар і аўтар мінскага часопіса «Пінгвін» Ірына Кабасакал прысвяціла прадпрымальніку Зурабу вялікі тэкст-оду, які адразу ж, дзякуючы форме і гратэскнаму зместу, разляцеўся па інтэрнэце і прынёс выданню раней не бачаныя рэйтынгі. На жаль, часопіса не засталося, таму арыгінальнай спасылкі на артыкул не захавалася, але, калі вы спытаеце ў гугла пра бажэственнага Зураба, ён усё адно выдасць нямала вясёлых спасылак і бурных каментарыяў.

Як і шэсць гадоў таму, Зураб Аруджаў імкнецца да раскошы і займаецца бізнэсам. Асноўная сфера дзейнасці — будаўніцтва. Паспрабаваць сябе ў фларыстыцы мужчына вырашыў не столькі дзеля грошаў, колькі для душы: «Мне заўсёды хацелася займацца чым-небудзь, што цешыла б вока, так што салон з кветкамі — гэта, можна сказаць, справа для душы. Следам за адным буціком, спадзяюся, адчынім яшчэ дзве кропкі», — расказвае прадпрымальнік.

Узгадваючы падзеі, пасля якіх ён прачнуўся зоркай, Зураб кажа, што зараз, пасталеўшы, ён наўрад ці пайшоў бы на такое.

«Піяр бізнэсмэну не дапаможа. Ты ці ідзеш і дасягаеш новых вышыняў самастойна, ці не. Тады мяне пачалі пазнаваць візуальна, больш увагі атрымліваў ад жанчын, гэтыя факты прыйшлося хаваць ад жонкі… Карацей, мала карысных наступстваў, толькі што весела было. Але я ні пра што ў жыцці ўвогуле не шкадую, што было — то было, яно застаецца ў мінулым».

Праз шэсць гадоў пра гісторыю з бажэственным Зурабам узгадваюць, у асноўным, сябры і знаёмыя галоўнага героя падзей: час ад часу пажартуюць на гэтую тэму, але не больш за тое. Галоўнае, што мара прадпрымальніка, якую ён агучваў Ірыне Кабасакал, спраўдзілася: нарадзілася дачка Мялання, з якой ён і праводзіць увесь вольны час.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя5

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў12

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі7

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя5

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць