Свет11

Іспанскія выбары: назіраем, як дзейнічалі каталонскія незалежнікі

Выбарчы спіс Рэспубліканскай лявіцы Каталоніі ўзначальвалі палітвязні, якія сядзяць у іспанскіх турмах.

Каталонскія незалежнікі павялічылі колькасць мандатаў у іспанскім парламенце пасля выбараў 29 красавіка. У мінулым скліканні яны паслалі 17 дэпутатаў, у новым мецьмуць 22. Усяго Каталонія мае ў картэсах 48 мандатаў.

Гэта не азначае, што падтрымка незалежніцкіх партый у працэнтавых адносінах вырасла. Грамада ў Каталоніі застаецца падзеленая прыкладна ў ранейшых адносінах.

Тры абсалютна «пра-іспанскія» партыі — праваліберальныя «Грамадзяне», кансерватыўныя Народнікі і ультраправы, нацыяналістычны Vox — сабралі 20% галасоў. Памяркоўна «заадзінствавыя» каталонскія сацыялісты сабралі 23%. У той жа час тры сілы, для якіх незалежнасць — галоўная мэта, набралі каля 40% галасоў. Яшчэ 15% атрымаў блок, ад пазіцыі якога, уласна, і залежыць, на чый бок схіляцца шалі большасці. Гэта каталонскі саюзнік іспанскага Podemos, кааліцыя En Comú Podem - Guanyem el Canvi, якая складаецца з радыкальных левых, экалагістаў і левалібералаў. Гэтая апошняя кааліцыя не мае акрэсленай пазіцыі па незалежнасці, але выступае за тое, каб каталонцы вызначыліся па гэтым пытанні на рэферэндуме. Супраць апошняга катэгарычна выступае Мадрыд і «пра-іспанскія» партыі Каталоніі. Яны кажуць: канстытуцыя не дазваляе, і ўсё.

Што да незалежніцкага лагера, то ён па-ранейшаму складаецца з такіх трох частак.

Раней самай моцнай у ім была правацэнтрысцкая, ліберальна-кансерватыўная плынь, якую ўзначальваў Карлес Пучдэмон, сёння яна называецца Junts per Catalunya («Разам за Каталонію»). Цяпер самай папулярнай стала левацэнтрысцкая Рэспубліканская лявіца Каталоніі — Esquerra Republicana de Catalunya (ERC).

Пучдэмон эміграваў з краіны, каб пазбегнуць арышту. Тады як лідар Рэспубліканскай лявіцы Урыёль Жункерас застаўся ў краіне, быў арыштаваны і застаецца ў турме. Уласна, з турмы ён узнальваў спіс ERC на выбарах у Картэсы.

Акрамя таго, істотную частку галасоў збірае крайне левая кааліцыя Candidatura d'Unitat Popular («Кандыдаты народнага адзінства», якую складаюць пранезалежніцкія левыя радыкалы, экалагісты, трацкісты, анархісты (не блытаць гэтую кааліцыю з En Comú Podem).

У каталонскім парламенце тры гэтыя партыі маюць мінімальную большасць.

Вось такі складаны палітычны спектр мае Каталонія, і незалежнікі могуць дасягаць поспехаў, толькі калі ўмеюць паядноўваць левых і правых, хадэкаў з феміністкамі. Трэба адзначыць, што ў Іспаніі, як і ў іншых еўрапейскіх краінах сумленна лічаць галасы, а перадвыбарчая агітацыя вядзецца свабодна.

Беларусы з цікавасцю назіраюць за Каталоніяй, бо каталонцы — прыклад народу, які адрадзіў сваю мову. Каталонцы даказваюць, што нацыянальныя каштоўнасці могуць заставацца важнымі ў глабалізаваным свеце.

Сярод знакавых постацяў у калейдаскопе каталонскіх незалежнікаў — футбольны трэнер Гвардыёла, спявак-тэнар Карэрас, знакаміты біёлаг, эпігенетык Манэль Кастэлер, спявак Люіс Льяк, манашка-бенедыктынка Тэрэса Фаркадэс, футбалісты Алегер і Піке.

У новы іспанскі парламент каталонскія незалежнікі сімвалічна абралі палітвязняў — арганізатараў забароненага Мадрыдам рэферэндуму аб незалежнасці, арыштаваных іспанскім спецназам.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА2

У сталічныя крамы завезлі сападзілу. Колькі каштуе?4

Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах4

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW X7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску47

Дакументальны фільм рэжысёра з Баранавічаў Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі1

Вар'яцтва на аўкцыёне: за мінскую падсобку змагаліся 173 чалавекі

Пры атацы на турбазу ў акупаванай Кірылаўцы Запарожскай вобласці загінуў супрацоўнік Раскамнагляду, які ўдзельнічаў у «СВА», і яго дзеці6

У Латвіі накрылі гіганцкую падпольную фабрыку па вытворчасці цыгарэт. На ёй працавала шмат беларусаў4

Украінскую пару жорстка збілі ва Уроцлаве. Прычынай, паводле іх, стала ўкраінская мова82

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць